У Латвіі і Эстоніі згадваюць ахвяр дэпартацый 1941 года
14.06.2010 16:03
—
Новости Мира
|
У цэнтры Рыгі прайшоў жалобны мітынг, на якім выступіў прэзідэнт Латвіі Валдзіс Затлерс. Ён адзначыў, што ад дзеянняў сталінскага рэжыму тады пацярпелі жыхары Латвіі розных нацыянальнасцяў — латышы, рускія, палякі, яўрэі. Мерапрыемствы памяці жыхароў Эстоніі, вывезеных у Сібір і ўсходнія раёны СССР, прайшлі сёння і ў Таліне. У звароце кіраўнікоў краіны да народу адзначаецца, што тыя падзеі былі злачынствам супраць чалавечнасці, якія не маюць тэрміну даўніны. У сярэдзіне чэрвеня 1941 г. супрацоўнікі органаў дзяржбяспекі СССР дэпартавалі з Латвіі і Эстоніі прыкладна 25 тысяч чалавек. Другая хваля дэпартацый была праведзена ў 1949 годзе. Расійская служба Радыё Свабода Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэнтры Рыгі прайшоў жалобны мітынг, на якім выступіў прэзідэнт Латвіі Валдзіс Затлерс. Ён адзначыў, што ад дзеянняў сталінскага рэжыму тады пацярпелі жыхары... |
|