Сын Курманбека Бакіева арыштаваны ў Брытаніі
15.06.2010 06:25
—
Новости Мира
|
У Вялікабрытаніі арыштаваны сын экс-кіраўніка Кыргызстана Курманбека Бакіева Максім. Пра гэта паведаміў Першы нацыянальны тэлеканал Кыргызстана.
Інфармацыю пра затрыманне тэлеканалу пацвердзіў кіраўнік Дзяржаўнай службы нацыянальнай бяспекі краіны Кенешбек Дуйшабаеў. Максім Бакіеў, які знаходзіцца ў спісе асобаў, што адшукваюцца Інтэрполам, быў арыштаваны пасля сакрэтнай аперацыі, праведзенай памежным агенцтвам Вялікабрытаніі. Максім Бакіеў уцёк з Кыргызстана больш за два месяцы таму, і быў арыштаваны адразу пасля прыбыцця на тэрыторыю Вялікабрытаніі ў пошуках прытулку. Ён быў арыштаваны супрацоўнікамі памежнага агенцтва Вялікабрытаніі пасля таго, як прызямліўся ў аэрапорце Фарнбаро ў Гемпшыры на арандаваным прыватным самалёце. Сам экс-прэзідэнт Курманбек Бакіеў знаходзіцца цяпер у Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў Першы нацыянальны тэлеканал Кыргызстана. |
|