10 ахвяраў паводкі ў Францыі. 21.by

10 ахвяраў паводкі ў Францыі

16.06.2010 14:56 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Колькасьць загінулых у выніку паводкі на поўдні Францыі ўзрасла да дзесяці чалавек.

Зараз у затопленых раёнах зьняты рэжым надзвычайнай сытуацыі, раней зачынены аэрапорт пачынае сваю працу.

Учарашнія залевы выклікалі надзвычайную сытуацыю ва ўсім рэгіёне Праванс‑Лазурны бераг. Галоўная турыстычная зона Францыі апынулася зонай бедзтва. У Драгіньяне менш чым за суткі выпала 300 мм ападкаў, на затопленых вуліцах узровень вады перавысіў два мэтры. Каля 200 тысяч дамоў засталіся без электрычнасьці. Усяго ў выніку выратавальных работаў было эвакуявана ў бясьпечнае месца каля 1200 чалавек. Паміж Ніцай і Тулонам было спынена чыгуначныя перавозкі, аэрапорт Ер Тулон быў зачынены. Аднак, ужо сёньня, па паведамленьнях агенцтваў, рэжым надзвычайнага становішча быў зьняты, і аэрапорт пачаў прымаць самалёты.


Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькасьць загінулых у выніку паводкі на поўдні Францыі ўзрасла да дзесяці чалавек.Зараз у затопленых раёнах зьняты рэжым надзвычайнай сытуацыі, раней зачынены...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика