Ва Украіне ўцекачоў з розных краін «дэпартавалі» на тралейбусе
21.06.2010 20:12
—
Новости Мира
|
У 2000 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла рашэнне лічыць 20 чэрвеня Сусветным днём уцекача. Жытомірская група «Міжнароднай Амністыі» (Украіна) адзначыла гэты дзень правядзеннем арыгінальнага флэш-мобу.
Гэта «Яшчэ ў красавіку 2010 года сусветна вядомая праваабарончая арганізацыя» Міжнародная Амністыя «звярнулася да прэзідэнта Украіны з патрабаваннем звярнуць увагу на праблему ўцекачоў. Справа ў тым, што ва Украіне не існуе адэкватнай справядлівай сістэмы працэдуры па прыняцці рашэнняў аб наданні палітычнага прытулку. А цэнтральны орган, які выносіў бы такія рашэнні, за 11 гадоў працы зведаў 10 рэарганізацый і, нарэшце, з 2009 года зусім не працуе», — паведаміла Ірына Цюцюннік, кіраўніца Жытомірскай ініцыятыўнай групы «Міжнароднай Амністыі». Сярод удзельнікаў флэш-мобу прысутнічаў шукальнік палітычнага прытулку ва Украіне, беларус Ігар Коктыш.
«Вельмі важна зразумець, што шукальнікі палітычнага прытулку — гэта, як правіла, прыстойныя і адукаваныя людзі. Гісторыя ўжо не раз дэманстравала, што «палітычныя» — гэта будучыня палітыкі і, магчыма, менавіта яны і будуць ствараць знешнюю палітыку Украіны», — заявіў І. Коктыш, якога ў 2009 годзе «Міжнародная Амністыя» прызнала вязнем сумлення. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жытомірская група «Міжнароднай Амністыі» (Украіна) адзначыла Сусветны дзень уцекача гэты дзень флэш-мобам. У ім удзельнічаў беларус.
|
|