Качынскі і Камароўскі пра беларускую палітыку ў часе тэледэбатаў. 21.by

Качынскі і Камароўскі пра беларускую палітыку ў часе тэледэбатаў

28.06.2010 09:41 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пытаньне дачыненьняў Польшчы зь Беларусьсю стала часткаю нядзельных дэбатаў пераможцаў першага туру прэзыдэнцкіх выбараў — сьпікера Сойму Браніслава Камароўскага і лідэра апазыцыйнай партыі «Права і справядлівасьць» Яраслава Качынскага.

Нягледзячы на тое, што перадвыбарчыя дэбаты адбываліся адначасова з матчам чэмпіянату сьвету па футболе, аказалася, што палітыкай цікавіцца значна болей палякаў, чым спортам — большасьць жыхароў краіны ўсё ж глядзела двубой Качынскага і Камароўскага.

Дэбаты, трансьляваныя трыма асноўнымі польскімі тэлеканаламі, былі падзеленыя на тры тэматычныя блёкі: эканоміка, грамадзкія праблемы, бясьпека і замежная палітыка.

Кандыдаты выказалі сярод іншага сваё стаўленьне да польскай вайсковай місіі ў Аўганістане, неабходнасьці павышэньня пэнсійнага ўзросту, дачыненьняў паміж дзяржавай і царквой, але таксама і да пытаньня дачыненьняў зь Беларусьсю, беручы пад увагу сытуацыю польскай меншасьці.

На пытаньне, якую палітыку ў дачыненьнях зь Менскам абраў бы кожны з кандыдатаў — паступовага дыялёгу ці націску,

Яраслаў Качынскі адказаў:

«Беларусь — гэта вельмі цяжкая праблема, бо спрабавалі адну палітыку, прынесла яна невялікія вынікі, другую — таксама нязначныя. Патрэбны сынтэз гэтых абодвух мэтадаў, але ні ў якім разе нельга прымаць рашэньні, якія могуць стварыць уражаньне, што цьвёрдая пазыцыя беларускага боку ацэньваецца палякамі як эфэктыўная форма націску».

Спадар Качынскі заявіў таксама, што пра сытуацыю ў Беларусі варта размаўляць таксама з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым,

які прыняў запрашэньне наведаць Польшчу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

З такім падыходам рашуча не пагадзіўся Браніслаў Камароўскі:

«Але такой палітычнай ідэі яшчэ не было! Каб з Масквою размаўляць пра Беларусь! Я катэгарычна супраць! Гэта абсалютна супярэчыць польскім нацыянальным інтарэсам і не прынятае ў міжнароднай палітыцы.

Гэта тое самае, як бы беларусы пра польскія справы з Расеяй размаўлялі або з Бэрлінам. Гедройць у труне перавяртаецца, а маршал Юзаф Пілсудзкі выцягвае шаблю і рушыць на бальшавіка. Як можна пра справы Беларусі, Літвы, Украіны хацець размаўляць з Масквой. Гэта адмаўленьне польскай незалежніцкай палітыкі, польскай усходняй палітыкі. Я ня згодны. Гэта па-першае. Па-другое, Беларусь — гэта рэальная праблема. Польшча мае ўсё большы ўплыў на ўсходнюю палітыку Эўразьвязу і павінна рабіць так, каб Эўропа мацнейшым голасам прамаўляла ў кантактах з прэзыдэнтам Лукашэнкам. І па-трэцяе,

Польшча павінна падтрымліваць ня толькі польскія недзяржаўныя арганізацыі ў Беларусі, але і іншыя, бо зь іх складаецца дэмакратычнае грамадзтва».
Радыё «Свабода»; Мікола Бугай

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытаньне дачыненьняў Польшчы зь Беларусьсю стала часткаю нядзельных дэбатаў пераможцаў першага туру прэзыдэнцкіх выбараў — сьпікера Сойму Браніслава...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика