Афганістан: забітыя чатыры нарвежскія жаўнеры
28.06.2010 09:41
—
Новости Мира
|
У Аўганістане ў нядзелю пры падрыве фугаса загінулі чатыры нарвэскія вайскоўцы з складу сілаў НАТО. Пасьля гэтага колькасьць нарвэскіх салдатаў, забітых у Аўганістане, вырасла да дзевяці.
На працягу чэрвеня войскі міжнароднай кааліцыі страцілі ў Аўганістане больш як 90 чалавек. Гэта найбольшыя страты за адзін месяц – з моманту пачатку вайны ў 2001 годзе. Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі саміту Вялікай дваццаткі ў Таронта, прэзыдэнт ЗША Барак Абама, прызнаўшы, што шмат хто нецярпліва чакае абвяшчэньня даты вываду амэрыканскіх войскаў з Аўганістану, заявіў, што для яго асноўная задача – гэта посьпех міратворчай місіі ў названай краіне. Абама выказаўся на карысьць сваёй вайсковай стратэгіі і сказаў, што Злучаныя Штаты будуць дапамагаць Аўганістану працяглы час. Як падкрэсьліў амэрыканскі прэзыдэнт, для ЗША важным нацыянальным інтарэсам застаецца тое, каб Аўганістан не выкарыстоўваўся ў якасьці базы для рыхтаваньня новых тэрарыстычных нападаў. Радыё «Свабода» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Аўганістане ў нядзелю пры падрыве фугаса загінулі чатыры нарвэскія вайскоўцы з складу сілаў НАТО. Пасьля гэтага колькасьць нарвэскіх салдатаў, забітых у...
|
|