Лукашэнка сустрэўся з Саакашвілі
13.07.2010 15:24
—
Новости Мира
|
Прэзідэнт Грузіі ў Крыме сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі. На сустрэчы А.Лукашэнка і М.Саакашвілі абмеркавалі двухбаковыя палітычныя і эканамічныя адносіны. Міхаіл Саакашвілі і Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем адзначылі паглыбленне адносін на ўзроўні грамадскіх груп, асабліва на ўзроўні моладзі і паміж бізнэс групамі, Прэзідэнты таксама выказалі надзею, што ў бягучым годзе ў Грузію прыбудзе шмат турыстаў з Беларусі. Акрамя Лукашэнкі, Міхаіл Саакашвілі таксама сустракаўся з Януковічам. У Тбілісі ўжо былі зробленыя камэнтары з нагоды гэтых сустрэч. Там лічаць, што пасля прарыву ў дыпламатычных адносінах з Захадам, гэта пачатак новага этапу ў адносінах з краінамі СНД, якія адчуваюць ціск з боку Расіі. Падзяліцца навіной:
АП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Грузіі ў Крыме сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі. На сустрэчы А.Лукашэнка і М.Саакашвілі абмеркавалі двухбаковыя палітычныя і эканамічныя адносіны.... |
|