16-гадовая дачка прэзідэнта Таджыкістана стала вядучай навінаў
14.07.2010 15:14
—
Новости Мира
|
14 ліпеня дачка прэзідэнта Таджыкістана дэбютавала ў ролі дыктара таджыцкага тэлебачання. Паводле «Ферганы. Ру», цягам апошняга тыдня Зарына амаль штодня рэпетавала ў студыі першага канала й адпрацоўвала навыкі дыктарскага майстэрства. У прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона сем дачок і два сыны. Азода Рахмонава, старэйшая дачка — намесніца міністра замежных спраў. Яе муж — намеснік міністра фінансаў. Рустам Эмамалі, старэйшы сын — дэпутат сталічнага Маджліса (парламента), начальнік управы ў дзяржкамітэце па інвестыцыях і маёмасці, намеснік старшыні Саюзу моладзі Таджыкістана, адзінай грамадскай арганізацыі, якая згодна з заканадаўствам можа вылучаць кандыдата на пост прэзідэнта краіны. Хасан Асадулазада, брат прэзідэнтавай жонкі — старшыня найбуйнейшага банка краіны. Падзяліцца навіной:
cz Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16-гадовая Зарына Рахмонава прачытала навіны на англійскай мове па першым тэлеканале. |
|