Памёр Луіс Карвалан
21.07.2010 16:59
—
Новости Мира
|
На
Луіс Карвалан нарадзіўся 14 верасня 1916 г. у Пуэрта Монце ў сям"і настаўніка і сялянкі. У 1931 г. паступіў у педагагічную вучэльню, а ўжо праз год уступіў у Камуністычную партыю. Сяброўства ў партыі адбілася на педагагічнай кар’еры. Па сканчэнні вучэльні настаўнічаў крыху больш за год, і быў звольлены за палітыку. Луіс Карвалан заняўся журналістыкай. Ад 1946 г. стаў галоўным рэдактарам цэнтральнага друкаванага органа партыі — газеты «Сігла». У 1950 г. Карвалана арыштавалі, адправілі ў высылку, потым кінулі ў канцлагер. Тым часам партыйная кар’ера ішла ў рост. З 1958 г. Карвалан ужо генеральны сакратар КПЧ. Пасля перавароту генерала Піначэта ў верасні 1973 г. ён быў арыштаваны разам з іншымі праціўнікамі рэжыму. Пасля забойства паэта Віктара Хары стаў самым вядомым чылійскім палітвязнем.У 1976 г. на прапанову Андрэя Сахарава Карвалана абмянялі на савецкага дысідэнта Уладзіміра Букоўскага. Тады ж нарадзіўся такі вершык. Обменяли хулигана Ад 1989 г. жыў у Санцьяга ўжо афіцыйна. Да канца жыцця заставаўся верным камуністычным поглядам. Падзяліцца навіной:
nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да канца жыцця заставаўся верным камуністычным поглядам. |
|