Роза Атунбаева: малаверагодна, што Бакіева выдадуць
22.07.2010 10:49
—
Новости Мира
|
Прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева лічыць малаверагоднай пэрспэктыву экстрадыцыі зь Менску і Лёндану абвешчаных у вышук на радзіме Пра гэта Атунбаева заявіла сёньня тут у інтэрвію прадстаўнікам расейскіх інфармацыйных агенцтваў. «Ёсьць бляклая пэрспэктыва экстрадыцыі зь Лёндану абвешчанага ў вышук сына Паводле словаў Атунбаевай, нават «усемагутная Расея пакуль ня можа дамагчыся ад Вялікабрытаніі выдачы Барыса Беразоўскага і Ахмеда Закаева».Тым ня менш яна не выключае магчымасьці выдачы ангельскім правасудзьдзем кіргіскім уладам Максіма Бакіева. «Дай Бог нам (новаму кіраўніцтву рэспублікі) увайсьці ў прававое поле і мы зноў пачнём дзейнічаць у гэтым напрамку», — паабяцала кіраўнік дзяржавы. Кажучы аб магчымасьці экстрадыцыі зь Менску былога прэзыдэнта, Атунбаева сказала: «Магчыма, у Беларусі зьменіцца кіраўніцтва, і тады мы зноў зможам падняць гэтае пытаньне». Раней Беларусь адказала адмовай на запыт аб экстрадыцыі адхіленага ад улады былога кіргіскага лідэра. Паводле дадзеных Генэральнай пракуратуры Кіргізстану, у міжнародны вышук пасьля зьмены ўлады ў краіне былі абвешчаныя больш за дзесяць блізкіх сваякоў Бакіева і набліжаных да яго людзей Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева лічыць малаверагоднай пэрспэктыву экстрадыцыі зь Менску і Лёндану абвешчаных у вышук на радзіме экс-прэзыдэнта...
|
|