У Ахмадзінеджада кінулі гранату
04.08.2010 13:46
—
Новости Мира
|
Сёньня ў часе паездкі прэзыдэнта Махмуда Ахмадзінеджада на захад краіны ў горадзе Хамедан адбыўся выбух. Паведамляецца, што Ахмадзінеджад не пацярпеў і выступіў з плянаванай прамовай, якая перадавалася па дзяржаўным тэлебачаньні. Паводле тэлевізійнай станцыі Аль–арабія, нападнік, які кінуў гранату ў калёну, быў затрыманы. Іншы іранскі сайт паведаміў, што спрацавала самаробная выбуховая прылада. Лібанскае тэлебачаньне паведамляе, што некалькі чалавек суправаджэньня былі параненыя. Канцылярыя іранскага прэзыдэнта абвяргае паведамленьні пра замах. Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выбух адбыўся падчас візіта прэзідэнта на захад краіны.
|
|