Расія паведаміла пра пажары ў чарнобыльскай зоне
11.08.2010 13:40
—
Новости Мира
|
У Бранскай вобласьці адбыліся пажары ў лясах, забруджаных радыяцыяй пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі сёньня ў «Рослесозащите». Зь сярэдзіны чэрвеня былі зарэгістраваныя ачагі пажараў і на іншых тэрыторыях, забруджаных радыянуклідамі ў Калускай, Чалябінскай, Курганскай, Тульскай, Арлоўскай і Пензенскай абласьцях. Раней улады абвяргалі гэтыя паведамленьні эколягаў. Паводле дадзеных Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, плошча прыродных пажараў у Расеі скарацілася ўдвая. У Падмаскоўі працягваюць гарэць 220 гектараў лесу і тарфянікаў. У Маскве, дзе мінулай ноччу сьпякота пайшла на спад, едкі дым ад пажараў расьсеяўся. Аднак, паводле сыноптыкаў, смог можа вярнуцца ў расейскую сталіцу ўжо найбліжэйшымі днямі. Падзяліцца навіной:
svaboda.org Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтую інфармацыю падцвердзілі сёння ў «Рослесозащите». |
|