Прэзідэнт Расіі сустрэўся з лідэрам гурта U2
24.08.2010 17:00
—
Новости Мира
|
Дзмітрый Мядзведзеў прыняў у сваёй рэзідэнцыі Бачароў Ручай лідэра вядомай ірландскай групы U2 Бона. Музыкант прыехаў у Расію ў межах сусветнага турнэ ў падтрымку новага альбома. Бона, сапраўднае імя якога Пол Дэвід Х"юсан, вядомы не толькі як музыкант, але і як філантроп. Ён актыўна займаецца праблемамі дапамогі Афрыцы, а таксама іншымі глабальнымі справамі, у прыватнасці, барацьбой з небяспечнымі інфекцыйнымі захворваннямі. Раней да Бона з просьбай расказаць прэзідэнту Расеі пра пераслед актывістаў звярталіся абаронцы Хімкінскага лесу, якія спрабуюць выратаваць яго ад высечкі пад хуткасную трасу. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзмітрый Мядзведзеў прыняў у сваёй рэзідэнцыі Бачароў Ручай лідэра вядомай ірландскай групы U2 Бона. Музыкант прыехаў у Расію ў межах сусветнага турнэ ў падтрымку...
|
|