Кім Чэн Ір застаўся без віскі. 21.by

Кім Чэн Ір застаўся без віскі

01.09.2010 13:40 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Паўночнай Карэі, імкнучыся пазбавіць уладныя вярхі гэтай краіны прытоку дарагіх і элітных тавараў з-за мяжы.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выдаў ураду распараджэньне абмежаваць замежныя гандлёвыя кантакты паўночнакарэйскага «Бюро 39». «Бюро 39» зьяўляецца бізнэсовым аддзяленьнем Працоўнай партыі Карэі і займаецца зарабляньнем цьвёрдай валюты ды закупам дарагіх тавараў — заходняга алькаголю, харчовых прадуктаў і аўтамабіляў — для разьмеркаваньня сярод кіруючай эліты Паўночнай Карэі і прыбліжаных да карэйскага лідэра Кім Чэн Іра.

Мяркуецца, што сам Кім Чэн Ір зьяўляецца вялікім аматарам дарагога заходняга алькаголю і ў сваім прыватным склепе мае ня менш за 10 тысяч бутэлек розных гатункаў віскі ды каньякоў. Паводле паведамленьняў у прэсе, ягоным улюбёным гатункам віскі зьяўляецца «Johnnie Walker Swing», а каньяку — «Hennessy XO».

Адначасова Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло эканамічна-фінансавыя санкцыі супраць шэрагу паўночнакарэйскіх прадпрыемстваў, якія падазраюцца ў нелегальным гандлі ядзернымі тэхналёгіямі.

«Нам трэба паслаць сыгнал у Паўночную Карэю, што правакацыйныя паводзіны будуць карацца. Санкцыі скіраваныя ня супраць народу Паўночнай Карэі, а супраць яго лідэраў» —

сёньняшняя выданьне International Herald Tribune цытуе Робэрта Эйнгарна, дарадцы Дзярждэпартамэнту ЗША ў пытаньнях кантролю за ўзбраеньнямі і распаўсюджаньнем ядзернай зброі.

У лісьце Кангрэсу ЗША прэзыдэнт Барак Абама растлумачыў, што новыя амэрыканскія санкцыі ўводзяцца ў адказ на затапленьне Пхэньянам паўднёвакарэйскага карвэту з 46 матросамі ў сакавіку сёлета, ядзерныя выпрабаваньні і запускі балістычных ракетаў у Паўночнай Карэі ды шэраг іншых нелегальных дзеяньняў Пхэньяну.

Супраць Паўночнай Карэі з 2009 году дзейнічаюць санкцыі ААН і міжнароднае эмбарга на гандаль зброяй з гэтай краінай. У 2008 годзе Паўднёвая Карэя прыпыніла эканамічную дапамогу сваёй паўночнай суседцы.

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Паўночнай Карэі, імкнучыся пазбавіць уладныя вярхі гэтай краіны прытоку дарагіх і элітных тавараў з-за мяжы. Прэзыдэнт ЗША...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика