Маскоўскі дзень Беларусі. На Маскоўскім міжнародным кніжным кірмашы адным з самых папулярных выданняў стала беларуская кніга
03.09.2010
—
Новости Мира
|
Нагадаем, наша краіна ў гэтым годзе ўпершыню атрымала статус пачэснага госця гэтага прэстыжнага кніжнага форуму. Учора на кірмашы прайшоў Дзень Беларусі. Пралогам Дня Беларусі стала цырымонія ўскладання дэлегацыяй беларускіх пісьменнікаў кветак да помніка Янку Купалу ў Маскве. Пасля брыфінгу адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання дагавора аб інфармацыйным супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай кніжнай палатай Беларусі і Расійскай кніжнай палатай. Потым чытачоў чакала трохгадзінная прэзентацыя нацыянальнай экспазіцыі Беларусі. Аўтограф-сесіі правялі беларускія літаратары Мікалай Чаргінец, Наталля Голубева, Раіса Баравікова, а таксама мастакі-каліграфы Павел Сёмчанка і Генадзь Мацура.— Беларусам ёсць чым пахваліцца — і аўтарамі, і шыкоўным кнігадрукаваннем, — адзначыў кіраўнік Федэральнага агенцтва па друку і масавых камунікацыях Расіі Міхась Сеславінскі. — Прыемна, што кожны год беларускія стэнды на Маскоўскім кірмашы багацеюць новымі высакаякаснымі выданнямі. Сапраўды, перлінай выставы сталі ўнікальныя кнігі з калекцыі знакамітага роду Радзівілаў. Асаблівай увагі чытачоў удастоіўся факсімільны альбом выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, прысвечаны Радзівілам. Выданне зачароўвае сваімі гравюрамі XVII стагоддзя і малюнкамі першай паловы XIX стагоддзя.Як паведаміла першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, на кожнага жыхара краіны ў мінулым годзе было выдадзена амаль шэсць новых кніг. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нагадаем, наша краіна ў гэтым годзе ўпершыню атрымала статус пачэснага госця гэтага прэстыжнага кніжнага форуму. Учора на кірмашы прайшоў Дзень Беларусі.
|
|