Францыя працягне высылку цыганоў-нелегалаў. 21.by

Францыя працягне высылку цыганоў-нелегалаў

06.09.2010 14:56 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Францыя не зменіць сваёй пазіцыі адносна пытання высылкі з краіны цыганоў з ліку нелегальных імігрантаў, заявіў міністр іміграцыі Эрык Бесон.

Як паведамляе РІА Новости, 4–5 верасня ў шэрагу гарадоў Францыі, а таксама каля французскіх дыпмісій у Бруселі, Рыме, Мадрыдзе, Будапешце, Лондане адбыліся акцыі пратэсту супраць дэпартацыі цыганоў.

З ініцыятывы Бесона пытанні барацьбы з нелегальнай міграцыяй будуць абмяркоўвацца 6 верасня на сустрэчы міністраў краін ЕС, а таксама Канады і ЗША.

7 верасня становішча цыган у ЕС на пленарнай сесіі абмяркуюць еўрадэпутаты.

Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі ў канцы ліпеня пасля беспарадкаў, якія былі ўчынены цыганамі, заявіў пра закрыццё больш як 200 цыганскіх лагераў і высылку нелегальных імігрантаў-цыганоў з Румыніі і Балгарыі. За апошні месяц з Францыі былі высланы больш за 600 цыганоў.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Францыя не зменіць сваёй пазіцыі адносна пытання высылкі з краіны цыганоў з ліку нелегальных імігрантаў, заявіў міністр іміграцыі Эрык...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика