Літва стварае газавую біржу
13.09.2010 16:56
—
Новости Мира
|
Экспэрты пададуць літоўскаму ўраду праект закону аб усталяваньні ў краіне газавага рынку да кастрычніка гэтага году, паведаміў міністар энэргетыкі Літвы Арвідас Сэкмокас. На сёньняшні дзень у краіне няма канкурэнцыі паставак газу, які цалкам прыходзіць з Расеі. Таму на першых этапах біржа мае абслугоўваць другасны рынак. Буйныя спажыўцы змогуць прадаваць на ёй закупленае расейскае паліва, якое, аднак, засталося нявыкарыстаным. Да 2020 году ў Літву можа быць праведзены трубаправод, якія мае пампаваць у краіну газ з Паўночнага мора і з тэрміналу для звадкаванага газу ў Польшчы. Вільня таксама разглядае магчымасьць будаўніцтва ўласнага тэрміналу для звадкаванага газу. Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Экспэрты пададуць літоўскаму ўраду праект закону аб усталяваньні ў краіне газавага рынку да кастрычніка гэтага году, паведаміў міністар энэргетыкі Літвы... |
|