Закаеў: Гэта кашмарны сон і для тых, што змагаліся ў «Салідарнасці». 21.by

Закаеў: Гэта кашмарны сон і для тых, што змагаліся ў «Салідарнасці»

17.09.2010 12:07 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ахмед Закаеў сказаў, што яму балюча ведаць тое, што, чарговы раз прыехаўшы ў Польшчу, гэтым разам ён можа быць затрыманы. Кіраўнік чачэнскага ўрада ў выгнанні ў інтэрв’ю газеце Rzeczpospolita адзначае, што ў ягоным пашпарце мае 4 польскія візы толькі за гэты год.

— Калі я наведваў Польшчу, то адчуваў сябе тут як свабодны чалавек. А цяпер я, прыязджаючы для таго каб шукаць шляхі для вызвалення свайго народа ад такога самага ярма, з якога ўжо вызваліліся, я павінен адчуваць сябе злачынцам? — пытае Закаеў.

— Гэта кашмарны сон, не толькі для мяне, але і для тых, што змагаліся ў «Салідарнасці», — падкрэсліў кіраўнік эміграцыйнага ўрада Чачні, і дадаў, што

польскія ўлады парушаюць дэмакратычныя каштоўнасці, заваяваныя «Салідарнасцю».

Перад будынкам Рэгіянальнай пракуратуры ў Варшаве сабраліся журналісты ў чаканні Ахмеда Закаева. Прэм’ер-міністр чачэнскага ўрада ў выгнанні, які прыехаў у Польшчу на Сусветны кангрэс чачэнскага народа, паведаміў учора, што да 8.00 выкліканы ў пракуратуру. Учора машыну, у якой Закаеў разам з сынам ехаў на Кангрэс, паліцыя двойчы затрымлівала для праверкі.

Расія выдала міжнародны ордэр на арышт Закаева. Расійскія службоўцы падазраюць яго ў тэрарыстычнай дзейнасці, у тым ліку ў падрыхтоўцы тэракту ў маскоўскім тэатры на Дуброўцы. Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск не выключае распачынання працэсу экстрадыцыі Закаева, калі той прыедзе ў Польшчу. Нават калі гэта адбудзецца,

ад дэпартацыі Закаева мусіць вызваліць той факт, што, паводле нормаў міжнароднага права, ён з’яўляецца бежанцам:

Польшча — удзельнік Жэнеўскай канвенцыі ААН пра бежанцаў. Пад яе абаронай знаходзіўся ў 80-х цяперашні міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

Падзяліцца навіной: 
Rzeczpospolita

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ахмед Закаеў сказаў, што яму балюча ведаць тое, што, чарговы раз прыехаўшы ў Польшчу, гэтым разам ён можа быць затрыманы. Кіраўнік чачэнскага ўрада ў выгнанні ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика