Шаша Масква-Мінск – дарога сяброў Пуціна?
20.09.2010 14:31
—
Новости Мира
|
Празь некалькі гадоў у Расеі зьявяцца дзьве першыя платныя дарогі. Абедзьве ідуць з Масквы і будуюцца фактычна на дзяржаўныя грошы. За абедзьвюма стаяць пецярбурскія знаёмыя Ўладзімера Пуціна: Юры Кавальчук і Аркадзь Ротэнберг, піша газэта "Ведамасьці".
Як піша выданьне, кантроль над будаўніцтвам платнай дарогі Масква—Менск дастаўся банку "Расея", найбуйнейшым акцыянэрам якога зьяўляецца стары знаёмы Пуціна Юры Кавальчук. Канцэсію на будаўніцтва і эксплёатацыю выхаду на МКАД з фэдэральнай аўтамабільнай дарогі М1 "Беларусь" Масква—Менск атрымала кампанія "Галоўная дарога", 50,01% якой належыць падкантрольнай "Расеі" кампаніі "Лідэр"; гэтую інфармацыю пацьвердзіла прэс-служба "Галоўнай дарогі". Кантроль над будаўніцтвам ўчастка дарогі Масква-Пецярбург дастаўся кампаніі "Н-транс", якая зьяўляецца саўладальнікам кансорцыюму "Паўночна-заходняя канцэсійная кампанія", што будзе асвойваць бюджэт і займацца будаўніцтвам. Паводле зьвестак выданьня, чалец рады дырэктараў "Н-транс" Георгі Карашкін прадстаўляе там інтарэсы таксама сябра Пуціна, бізнэсоўца Аркадзя Ратэнберга. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кантроль над будаўніцтвам платнай дарогі Масква—Менск дастаўся банку "Расея", найбуйнейшым акцыянэрам якога зьяўляецца стары знаёмы Пуціна Юры Кавальчук. |
|