У Мінску ўключана ацяпленне ў дзіцячых садках, школах і медустановах
01.10.2010 10:48
—
Новости Мира
|
1 кастрычніка ўключана ацяпленне ў дзіцячых дашкольных установах, школах, дзіцячых дамах, Рашэнне аб уключэнні ацяплення гарвыканкам прыняў 30 верасня. У сталічнай адміністрацыі паведамляюць, што калі тэмпература паветра на вуліцы будзе вышэй за 10 градусаў, ацяпленне ў дадзеных установах будзе ажыццяўляцца «ў рэжыме працеплівання». Пры стабільным павышэнні сярэднесутачнай тэмпературы вонкавага паветра ацяпленне будзе адключацца. Нагадаем, ацяпленне ў жылых дамах у Беларусі ўключаецца, калі сярэднесутачная тэмпература паветра на вуліцы на працягу пяці дзён не перавышае 8 градусаў па Цэльсіі. Сёння днём, паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у сталіцы чакаецца ад 9 да 11 градусаў цяпла. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рашэнне аб уключэнні ацяплення гарвыканкам прыняў 30 верасня. |
|