Украіна — зноў прэзідэнцкая рэспубліка. 21.by

Украіна — зноў прэзідэнцкая рэспубліка

01.10.2010 12:07 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Канстытуцыйны суд Украіны прызнаў незаконнымі ўрадавыя рэформы 2004 года, у выніку якіх прэзыдэнцкія паўнамоцтвы былі абмежаваныя, а асноўныя ўладныя функцыі — перададзеныя парлямэнту і кабінэту міністраў.

Суд палічыў, што рэформы праводзіліся з парушэньнямі.

Пазоў на разгляд гэтага пытаньня паступіў ад прыхільнікаў дзейнага кіраўніка Ўкраіны Віктара Януковіча, якія дамагаюцца пашырэньня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў.

Канстытуцыйная рэформа была зьдзейсьненая ва Ўкраіне ў часе кіраваньня папярэдняга прэзыдэнта Віктара Юшчанкі, які прыйшоў да ўлады ў выніку «памаранчавай рэвалюцыі».

З сёньняшняга вэрдыкту вынікае, што Ўкраіна перастане быць парлямэнцкай рэспублікай і вернецца да прэзыдэнцкай формы кіраваньня.
Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канстытуцыйны суд Украіны прызнаў незаконнымі ўрадавыя рэформы 2004 года
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика