У Жытоміры сімвалічна расстралялі беларусаў. 21.by

У Жытоміры сімвалічна расстралялі беларусаў

11.10.2010 13:41 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Украінскія актывісты «Amnesty International» зладзілі акцыю за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі.

Флэшмоб у Жытоміры.

Арцём Дубскі збірае подпісы за адмену смяротнага пакарання.

10 кастрычніка ў Жытоміры мясцовыя актывісты міжнароднай праваабарончай арганізацыі «Amnesty International» зладзілі акцыю з нагоды Дня супраць смяротнага пакарання. У арганізацыі мерапрыемства ўзялі ўдзел беларусы Ігар Коктыш, Арцём Дубскі і Віталь Цішчанка.

«Я маральна абавязаны браць удзел у гэтай акцыі, бо і сам больш за тры гады правёў у чаканні экстрадыцыі ў Беларусь, дзе мяне чакалі катаванні і смяротная кара. Справа ў тым, што ў Беларусі, на маю думку, пакаранне смерцю выкарыстоўваецца з мэтай палітычных расправаў, таму я заўсёды буду падтрымліваць увядзенне такога мараторыю.Да таго ж, я лічу, што Бог даў нам жыццё і толькі ён мае права яго адбіраць», — заявіў І. Коктыш.

На пачатку акцыі валанцёры «Amnesty International» зладзілі флэшмоб: маладых людзей з завязанымі вачыма і плакатамі ў руках з надпісамі «Спыніць канвеер смерці» сімвалічна расстралялі на вачах мінакоў.

Потым актывісты збіралі подпісы на вуліцы. Іх падтрымалі некалькі мясцовых гуртоў, якія правялі міні-канцэрт. Былі паказаныя адмысловыя дакументальныя фільмы.

Даведка

Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання адзначаецца з 10 кастрычніка 2003 г. Ініцыятарам яго стала Сусветная кааліцыя супраць смяротнага пакарання, якая аб’ядноўвае больш за 50 арганізацый, у тым ліку Amnesty International, калегіі адвакатаў, прафсаюзы, а таксама дзяржаўныя органы ўлады на мясцовым і рэгіянальным узроўнях, з мэтай пакласці канец прымяненню смяротнага пакарання ва ўсім свеце.

10 кастрычніка адзначаецца і Еўрапейскі дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання, зацверджаны Радай Еўропы ў 2007 г.

Падзяліцца навіной: 
Сямён Печанко

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Украінскія актывісты «Amnesty International» зладзілі акцыю за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика