У кіроўны альянс у Латвіі ўвайшлі ультраправыя
22.10.2010 18:08
—
Новости Мира
|
Урад Латвіі пастанавіў сфармаваць новую кіроўную кааліцыю, якая будзе ўключаць шматпартыйны альянс, у тым ліку ультранацыяналістаў. Пра гэта 22 кастрычніка заявіў прэм’ Пасля перамогі правацэнтрысцкай партыі на парламенцкіх выбарах 2 кастрычніка кааліцыйныя перамовы зацягнуліся ў сувязі з асцярогамі, што альянс з нацыяналістычнымі поглядамі нанясе шкоду іміджу Латвіі на Захадзе і перашкодзіць прыязным адносінам з суседняй Расіяй. Альянс «Усё для Латвіі і «За Айчыну і свабоду» складаецца з пяці чальцоў былога органа заканадаўчай улады, што складаўся са 100 чалавек і васьмі новага. Кааліцыя будзе кантраляваць 63 месцы ў парламенце. Дамброўскіс заявіў журналістам, што вырашыў супрацоўнічаць з нацыяналістамі пасля таго, як яны паабяцалі не закранаць пытанняў этнічнай палітыкі балтыйскіх дзяржаваў. Некаторыя ўльтранацыяналісты з партыі «Усё для Латвіі», прапанавалі, каб Латвія вырашыла свае этнічныя праблемы шляхам «рэпатрыяцыі» — слова, якое ў іх разуменні абазначае адпраўку этнічных расійцаў у Расію. Большасць латышоў палічыла прапанову скрайнасцю і адхіліла яе. Падзяліцца навіной:
online.wsj.com Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад Латвіі пастанавіў сфармаваць новую кіроўную кааліцыю, якая будзе ўключаць шматпартыйны альянс, у тым ліку ультранацыяналістаў. Пра гэта 22 кастрычніка... |
|