Заснавальніку WikiLeaks давядзецца папрасіць прытулку ў Швейцарыі. 21.by

Заснавальніку WikiLeaks давядзецца папрасіць прытулку ў Швейцарыі

05.11.2010 13:40 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асандж заявіў, што, магчыма, яму давядзецца папрасіць палітычнага прытулку ў Швейцарыі, куды ў гэтым выпадку, пераедзе і сайт WikiLeaks. «Цяпер я вырашаю, ці папрасіць мне прытулку», — сказаў Асандж у інтэрв’ю швейцарскаму тэлеканалу TSR.

«Публікацыя дадзеных адносна ЗША прывяла не да ўсебаковага і грунтоўнага расследавання парушэнняў правоў чалавека, як гэта робяць іншыя краіны, а да агрэсіі ў адрас нашай арганізацыі, публічных пагрозаў і спробаў знішчыць інфармацыю, якая стала здабыткам грамадскасці», — сказаў Асандж на прэс-канферэнцыі ў Жэневе.

Паводле яго словаў, на сайце да канца года будзе апублікавана яшчэ каля 4 тыс. сакрэтных дакументаў, якія датычаць розных краін. У распараджэнні інтэрнэт-рэсурсу ёсць сакрэтныя матэрыялы не толькі па ЗША, але і па цэлым шэрагу іншых дзяржаваў, у прыватнасці па Расіі і Ліване.

Асандж таксама зноў заклікаў ЗША расследаваць апублікаваныя WikiLeaks дадзеныя аб катаваннях іракскіх зняволеных і злоўжываннях амерыканскіх вайскоўцаў у Іраку.

Нагадаем, WikiLeaks апублікаваў каля 392 тыс. дакументаў аб вайне ў Іраку. У дакументах гаворыцца аб тым, што ў перыяд са студзеня 2004 па 31 снежня 2009 у Іраку загінула не менш за 109 тыс. чалавек. З іх — 66 тыс. мірных жыхароў, 23 тыс. 984 баевікі, 15 тыс. 196 вайскоўцаў іракскай урадавай арміі і паліцэйскіх і 3 тыс. 771 салдат ЗША і іх саюзнікаў. У сярэднім у Іраку кожны дзень гінуў 31 мірны жыхар. Гэтыя лічбы значна перавышаюць дадзеныя афіцыйнай статыстыкі.

Падзяліцца навіной: 
rbc.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асандж заявіў, што, магчыма, яму давядзецца папрасіць палітычнага прытулку ў Швейцарыі, куды ў гэтым выпадку, пераедзе і сайт WikiLeaks....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика