Лужкоў вывез сваіх дзяцей з Расіі, але не ў Беларусь
08.11.2010 14:52
—
Новости Мира
|
Былы мэр Масквы Юрый Лужкоў даў інтэрв’ю брытанскай газеце The Sunday Telegraph, у якім распавёў, што быў вымушаны вывезці сваіх дзяцей з расійскай сталіцы ў Лондан. Па словах Лужкова, дзве яго дачкі — «У нас былі падставы, вельмі сур’ёзныя падставы баяцца за іх бяспеку. Вакол нянавісць», — цытуе Лужкова выданне. Паводле яго слоў, аб’ектам гэтай нянавісці маглі стаць самыя неабароненыя члены сям’і — дзеці. «Мы пабаяліся пакідаць іх тут, у Расіі», — дадаў былы кіраўнік горада. Дзяўчыны, піша The Sunday Telegraph, застануцца ў Лондане на Лужкоў падзяліўся, што і для дзяцей, і для яго з жонкай — Аленай Батурынай тое, што адбылося стала вельмі непрыемным паваротам падзей. Гаворачы аб бізнесе жонкі, былы мэр Масквы распавёў, што нейкія «блізкія да Крамля» алігархічныя структуры ўжо нацэліліся на тое, каб адабраць яе бізнес. Канкрэтных імёнаў кіраўнікоў гэтых структур ён называць не стаў. Лужкоў таксама прызнаўся, што ў святле апошніх падзей адчувае, што яму «здрадзілі», але здавацца і з’яжджаць з Расіі ні ён, ні яго жонка не маюць намеру.«Я масквіч, я нарадзіўся ў Маскве, я патрыёт сваёй краіны. Ад мяне будзе непроста пазбавіцца. Чаго мне з’яжджаць? Гэта было б падарункам тым улада маючым, хто мяне ненавідзіць», — растлумачыў ён сваю пазіцыю. Гаворачы аб расейскай улады, Лужкоў заявіў, што Расея стала «краінай калектыўнага аўтарытарызму», а тыя прыкметы дэмакратыі, якія ўсё яшчэ застаюцца ў ёй, імкліва знікаюць. Гаворачы аб Дзмітрыі Мядзведзеве, былы кіраўнік горада сказаў, што той спрабуе ў вачах Захаду выглядаць сучасным чалавекам з дэмакратычным ладам мыслення, аднак рыторыка прэзідэнта аб рэформах адарваная ад рэальнасці. «Сітуацыя развіваецца ў процілеглым напрамку. Рэжым пакуль яшчэ далёкі ад таталітарнага, але тэндэнцыя ясная», — даў сваю ацэнку адстаўны сталічны мэр. Адказваючы на пытанне аб тым, як будзе развівацца краіна ў будучыні і хто стане наступным кіраўніком дзяржавы, Лужкоў заявіў: «Прэзідэнтам будзе той чалавек, кандыдатуру якога ўзгадніць эліта. Які ў краіны выбар? Ніякага». Лужкоў быў адхілены ад пасады мэра Масквы ў верасні ў сувязі са стратай даверу кіраўніка дзяржавы. Да гэтага на пасадзе кіраўніка горада ён працаваў 18 гадоў. Адстаўцы папярэднічала інфармацыйная кампанія ў шэрагу расейскіх СМІ, жорстка крытыкавалася дзейнасць не толькі самога Лужкова, але і яго жонкі. Да гэтага сталічны мэр быў сустаршынёй вышэйшай рады кіруючай партыі «Адзіная Расія» і ніколі ў гэтай якасці публічна не крытыкаваў дзеючае кіраўніцтва краіны. Аб яго выхадзе з партыі стала вядома ў дзень адстаўкі — 28 верасня. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дочкі будуць вучыцца ў Англіі.
|
|