«Я — грэшніца»: асуджаная на збіццё камянямі іранка каецца па тэлебачанні
16.11.2010 10:48
—
Новости Мира
|
Дзяржаўнае тэлебачанне Ірана паказала заяву Аштыяні — жанчыны, прысуджанай да збіцця камянямі за шлюбную здраду. У сюжэце таксама выказваюцца сын жанчыны і яе адвакат. — Я — грэшніца — кажа жанчына, называная Аштыяні, у эфіры іранскага тэлебачання. Твару жанчыны амаль не было відаць, і голас быў не яе. У эфіры патлумачылі, што гэта пераклад звароту на азербайджанскай на мову фарсі. Акрамя Аштыяні ў сюжэце паказаныя двое мужчын. Адзін называецца сынам асуджанай, другі — яе адвакатам. Абодва былі арыштаваныя ў мінулым месяцы. У роліку сын Аштыяні кажа, што ён хлусіў журналістам, заявіўшы, што яго маці катавалі ў турме.Віну за такія свае паводзіны ён ускладае на адваката маці: «Ён сказаў мне, што яе катавалі. На жаль, я паверыў яму і зманіў заходнім СМІ», — кажа сын асуджанай. нягледзячы на тое, што потым яна адмовілася ад ранейшых паказанняў, сцвярджаючы, што ў турме яе катавалі. Рашэнне суда выклікала абурэнне ва ўсім свеце, у абарону іранкі выказвалася, у прыватнасці, першая лэдзі Францыі Карла Бруні. Цяпер справу разглядае іранскі Вярхоўны суд. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўнае тэлебачанне Ірана паказала заяву Аштыяні — жанчыны, прысуджанай да збіцця камянямі за шлюбную здраду. У сюжэце таксама выказваюцца сын... |
|