Фідэль Кастра здае апошнія паўнамоцтвы. 21.by

Фідэль Кастра здае апошнія паўнамоцтвы

19.11.2010 15:55 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фідэль Кастра адмовіўся ад апошняй пасады — першага сакратара ЦК Кампартыі Кубы. Гэтая пасада, відавочна, як і ўсе іншыя, адыдзе яго малодшаму брату Раулю, які стаў за стрыном дзяржавы чатыры гады таму. Рауль пачаў татальную лібералізацыю эканомікі Кубы, што лідэр кубінскай рэвалюцыі цалкам ўхваляе.

«Я захварэў, і што мне застаецца рабіць, дык гэта дэлегаваць мае паўнамоцтвы. Я не магу займацца тым, чаму не магу прысвяціць увесь час з-за свайго стану», — цытуюць Кастра кубінскія СМІ.

На сустрэчы з кубінскімі студэнтамі ў Гаване Фідэль заявіў, што размаўляе з імі не як першы сакратар партыі, а як «салдат ідэй». «Я ні секунды не вагаўся, перш чым скласці свае абавязкі», — сказаў былы кубінскі лідэр, якому сёлета споўнілася 84 гады. У 2006 годзе Кастра перанёс цяжкую аперацыю на кішачніку, якая, як ён прызнаваўся, ледзь не каштавала яму жыцця. Ён не з’яўляўся на публіцы больш за два гады, і толькі летась канчаткова вярнуўся ў грамадскае жыццё.

Кастра-старэйшы рэгулярна сустракаецца з замежнымі лідэрамі, перш за ўсё венесуэльскім прэзідэнтам Уга Чавесам,

зрэдку выступае перад публікай і вядзе пастаянную калонку ў афіцыйным органе Кампартыі — газеце Granma. Прыйшоўшы да ўлады ў 1959 годзе, калі ў СССР яшчэ правілаў Мікіта Хрушчоў, а ў ЗША генерал Дуайт Эйзенхаўэр, Фідэль

не вельмі разлічвае перажыць першы тэрмін цяперашняга гаспадара Белага дома Барака Абамы

(пра тое, што ён можа не дажыць да 2012 года, Фідэль заяўляў з нагоды свайго 83-годдзя летась).

Прызнаючыся ў сыходзе з пасады лідэра Кампартыі, Кастра адначасова пахваліў Рауля за рэформы, скіраваныя на значнае раздзяржаўленне і лібералізацыю эканомікі. Фідэль заўважыў, што «задаволены, паколькі краіна працуе, нягледзячы на ўсе цяжкасці».

Рауль, ладзячы эканамічныя рэформы, нязменна адзначае зробленыя Кітаем у мінулыя тры дзесяцігоддзі поспехі, але ўдакладняе, што кубінская эканоміка мае патрэбу ў «абнаўленні» па ўласным рэцэптах. У верасні ён легалізаваў прыватную кааперацыю ў 178 відах дзейнасці, пайшоўшы па шляху Міхаіла Гарбачова.

Кубінскія сяляне ўпершыню ад 1968 года, калі былі ліквідаваныя ўсе прыватныя прадпрыемствы, атрымалі права свабодна прадаваць плён сваёй працы. Адначасова было абвешчана аб планах па скарачэнні 500 000 работнікаў дзяржсектара; лік гэты ў далейшым павялічыцца да мільёна чалавек. А ад 1 студзеня адмяняецца дзяржаўнае субсідыяванне часткі сферы ЖКГ: будаўнічыя матэрыялы для капітальнага рамонту дамоў, у прыватнасці, будуць прадавацца па камерцыйных цэнах.

Неўзабаве тое ж самае напаткае і сферу гандлю харчовыя тавары — кубінцы перастануць атрымліваць ад дзяржавы субсідаваныя пайку. Да гэтага ўрад пайшоў на паслабленні ў сферы камунікацый, дазволіўшы неабмежаваны продаж сотавых тэлефонаў.

У красавіку наступнага года Кампартыя павінна сабрацца на першы ад 1997 года з’езд, каб пацвердзіць курс на мадэрнізацыю, узяты Раулем.


Падзяліцца навіной: 
Gazeta.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фідэль Кастра адмовіўся ад апошняй пасады — першага сакратара ЦК Кампартыі Кубы. Гэтая пасада, відавочна, як і ўсе іншыя, адыдзе яго малодшаму брату Раулю, які...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика