Вашынгтон: Дэмакратыя асобна, а ўран асобна
23.12.2010 10:21
—
Новости Мира
|
21 снежня на брыфінгу ў Вашынгтоне памочнік дзяржсакратара ЗША Філіп Кроўлі выказаў надзею на тое, што падзеі ў Беларусі, звязаныя з прэзідэнцкімі выбарамі, а таксама рэакцыя на гэтыя падзеі з боку ЗША не паўплываюць на дамоўленасць аб ліквідацыі Беларуссю запасаў высокаўзбагачанага ўрану. Ядзерная дамоўленасць «важная для міжнароднай супольнасці, уключаючы іншыя дзяржавы рэгіёну», заявіў Кроўлі. «Хочацца спадзявацца, што гэта супрацоўніцтва будзе працягвацца», — сказаў ён. Разам з тым «фундаментальнае паляпшэнне ў нашых двухбаковых адносінах будзе магчымым толькі на падставе значнага паляпшэння ўрадавай палітыкі, якая ўплывае на дэмакратыю і правы чалавека», падкрэсліў дыпламат.Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан і міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў у сумеснай заяве, прынятай 1 снежня ў Астане, пацвердзілі прыхільнасць сваіх краін да справы ядзернай бяспекі і ядзернага нераспаўсюджання. Мартынаў аб’явіў, што Беларусь прыняла рашэнне аб ліквідацыі ўсіх сваіх запасаў высокаўзбагачанага ўрану і мае намер ажыццявіць гэта да наступнага саміта па ядзернай бяспецы ў 2012 годзе. «ЗША маюць намер аказаць тэхнічную і фінансавую дапамогу для як мага найбольш хуткага ажыццяўлення гэтых мер», — паведамляла Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 снежня на брыфінгу ў Вашынгтоне памочнік дзяржсакратара ЗША Філіп Кроўлі выказаў надзею на тое, што падзеі ў Беларусі, звязаныя з прэзідэнцкімі выбарамі,... |
|