Акцыі салідарнасці адбыліся ў васьмі гарадах Літвы
06.01.2011 00:00
—
Новости Мира
|
Каля 20 маладых літоўскіх лібералаў прыйшлі сёння да прэзідэнцкага палаца ў Вільні на акцыю салідарнасці з беларусамі, якія зазнаюць палітычныя пераследаванні. Падобныя ж акцыі адбыліся сёння і ў Шаўляй, Каўнасе, Марыямполі, Цяльшай, Радвілішкісе, Алітусе і Лаздзіяй. «Мы хочам выказаць салідарнасць і падтрымаць грамадзянаў Беларусі, якія зазнаюць пераследы», — сказала DELFI адна з арганізатараў акцыі Аўшрынэ Арманайтэ. На пачатку гэтага тыдню арганізацыя Lietuvos liberalus jaunimas распаўсюдзіла рэзалюцыю, у якой заклікала Сойм, прэзідэнта і МЗС асудзіць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Арманайтэ перакананая, што пазіцыя Літвы мусіць быць больш жорсткай. «Швецыя і Нямеччына жорстка выказаліся, асудзілі і нават маюць намер увесці санкцыі ў адносінах да Беларусі, у той час як пазіцыя Літвы застаецца досыць умеранай. Яна мусіць быць больш жорсткай, тым больш што гэта наш сусед». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля 20 маладых літоўскіх лібералаў прыйшлі сёння да прэзідэнцкага палаца ў Вільні на акцыю салідарнасці з беларусамі, якія зазнаюць палітычныя... |
|