Крыніцы ў ЕС: Мартынаў тэрмінова вылятае ў Брусэль. 21.by

Крыніцы ў ЕС: Мартынаў тэрмінова вылятае ў Брусэль

08.01.2011 00:00 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэта ініцыятыва беларускага боку, Эштан гатовая яго прыняць.

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў прыбудзе на наступным тыдні ў Брусэль, дзе ён хоча сустрэцца з кіраўніком дыпламатыі ЕС Эштан — пра гэта даведалася ў пятніцу з дыпламатычных крыніцаў у Брусэлі агенцтва ПАП.

«Мартынаў, напэўна, прыедзе ў Брусэль», — заявіла агенцтву крыніца ў Еўракамісіі. Са словаў дыпламатаў, візіт адбываецца з ініцыятывы беларускага боку. Мартынава мае прыняць кіраўніца дыпламатыі ЕС Кэтрын Эштан і, магчыма, таксама камісар ЕС па пытаннях пашырэння і палітыкі суседства Штэфан Фюле.

Фюле, кажуць, ужо меў з Мартынавым тэлефонную размову на гэтым тыдні.

Мінск яўна занепакоены намерам ЕС аднавіць візавыя санкцыі супраць рэжыму ў Мінску, а таксама, магчыма, увесці санкцыі эканамічныя. Такую рэакцыю выклікалі выбары 19 снежня і тая фантасмагорыя, што адбылася пасля іх.

Была зрэжысіравана грубая правакацыя. Кандыдатаў ад апазіцыі збілі і арыштавалі, да 700 чалавек было затрымана. Дзясяткі прыхільнікаў апазіцыі былі звольнены з працы. Усё гэта суправаджалася бруднай прапагандысцкай кампаніяй у гёбельсаўскім духу ў дзяржаўных СМІ.

Усё гэта выклікала бурную рэакцыю грамадзянскай супольнасці Еўропы, якая патрабуе ад урадаў тэрміновых мераў па абароне правоў чалавека ў краіне, што мяжуе з трыма дзяржавамі ЕС.

Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта ініцыятыва беларускага боку, Эштан гатовая яго прыняць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика