Навукоўцы хутка змогуць па ДНК намаляваць твар чалавека
14.09.2012
—
Новости Мира
|
Навукоўцы знайшлі пяць генаў, варыянты якіх вызначаюць рысы твару чалавека. Праводзіць даследаванне дапамагалі 10 000 дабраахвотнікаў еўрапейскага паходжання.
Кожны з іх праходзіў МРТ-сканаванне і прадставіў узоры сваёй ДНК. На падставе тамаграфічных здымкаў навукоўцы вызначылі суадносіны паміж так званымі “якарнымі” кропкамі на твары. Усяго аналізавалі 9 такіх параметраў – адлегласць паміж зрэнкамі, памер носа, адлегласць паміж паміж крыламі носа і г.д. Удалося знайсці пяць генаў, якія ўплываюць на знешні выгляд чалавека. Праўда, пакуль не ўдалося вырашыць задачу як аднавіць твар па паслядоўнасці ДНК на падставе вызначаных пяці генаў. Але даследчыкі лічаць, што ў будучыні зрабіць гэта будзе проста. У гэтым перш за ўсё зацікаўленыя крыміналісты. Цяпер ужо існуюць неабходныя дадзеныя тэхналогіі для вырашэння гэтага пытання – ад выдзялення мікраскапічных колькасцяў ДНК (напрыклад з паветра памяшкання, дзе быў чалавек) да камп’ютэрнага мадэліравання твару. Патрэбна толькі пашырыць маштаб даследаванняў, якія ўжо правялі аўтары працы. Больш падрабязна пра цікавае даследаванне можна прачытаць у часопісе PLoS Genetics. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навукоўцы знайшлі пяць генаў, варыянты якіх вызначаюць рысы твару чалавека. Праводзіць даследаванне дапамагалі 10 000 дабраахвотнікаў еўрапейскага паходжання. |
|