Кыргызстан могуць перайменаваць у Кыргызжэр
14.09.2012
—
Новости Мира
|
Лідар партыі “Аалам” Арсланбек Маліеў прапанаваў перайменаваць афіцыйную назву краіны Кыргызстан.
На яго думку лепш назваць краіну Кыргызжэр. “Жэр” па-кыргызскі перакладаецца як зямля. Маліеў патлумачыў, што за межамі краіны часам блытаюць Кыргызстан з Курдыстанам. А канчатак у назве “стан” асацыюецца з Афганістанам ды іншымі краінамі з нестабільнай сітуацый. Палітык прапанаваў у англамоўным варыянце называць краіну Kyrgyzland. І раней палітыкі выказваліся за перайменаванне краіны. Сярод прапановаў была і даволі рамантычная назва – Краіна нябесных гор, і з прагматычным падтэкстам – Злучаныя штаты Кыргызстана. На думку супрацоўніка фонда развіцця эканомікі Урана Чакірбаева, гэта дало б магчымасць здаваць у арэнду іншаземцам асобныя тэрыторыі краіны. Сталіцу Кыргызстана Бішкек могуць перайменаваць у Манас. Так звалі волата з нацыянальнага эпасу. Топчубек Тургунгаліеў прапаноўваў у свой час зрабіць эпас асновай наыянальнай ідэалогіі кіргізаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідар партыі “Аалам” Арсланбек Маліеў прапанаваў перайменаваць афіцыйную назву краіны Кыргызстан. |
|