Ёка Она ўзнагародзіла Pussy Riot прэміяй імя Джона Ленана
20.09.2012
—
Новости Мира
|
![]() Узнагароду 21 верасня атрымае ў Нью-Ёрку муж удзельніцы групы Надзеі Талаконікавай Пётр Вярзілаў. Акрамя Ёкі Оны прэмію будзе ўручаць выканаўчы дырэктар Amnesty International у ЗША Сюзан Носел. Ёка Она патлумачыла, што ўзнагароду міра яна вырашыла ўручыць удзельніцам групы Pussy Riot за іх унёсак у справу барацьбы за свабоду самавыяўлення жанчын. Ёка Она ў 2002 годзе заснавала прэмію міра, каб ушанаваць памяць свайго мужа Джона Ленана. Дзень народзінаў легендарнага музыканта 9 кастрычніка. Сёлета ў 72-ю гадавіну Ленана адбудзецца ўрачыстая цырымонія ў Рэйк'явіку. Прэмію ўручаюць за ўнёсак у справу абароны правоў чалавека і за барацьбу за мір ва ўсім свеце. Акрамя Pussy Riot узнагароду атрымалі яшчэ чатыры чалавекі: Рэйчэл Коры, амерыканка, загінуўшая ў 2003 годзе, якая змагалася за правы палястынцаў у Ізраіле, пісьменнік Крыстофер Хітчэнс і Джон Перкінс, які напісаў кнігу "Confessions of an Economic Hit Man" у 2004 годзе. Імя пятага лаўрэата пакуль невядома. Ёка Она звярталася разам з іншымі дзеячамі культуры з заклікам вызваліць удзельніц групы Pussy Riot, а 8 жніўня асабіста звярнулася да Ўладзімра Пуціна ў твітары. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узнагароду 21 верасня атрымае ў Нью-Ёрку муж удзельніцы групы Надзеі Талаконікавай Пётр Вярзілаў. Акрамя Ёкі Оны прэмію будзе ўручаць выканаўчы дырэктар Amnesty... |
|