У Ню-Ёрку зьелі Лукашэнку. 21.by

У Ню-Ёрку зьелі Лукашэнку

31.08.2013 14:38 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


30 жніўня ў Ню-Ёрку мясцовыя беларусы павіншавалі Аляксандра Лукашэнку зь ягоным днём народзінаў незвычайным чынам: яны падзялілі на кавалкі і зьелі вялікі торт зь ягонай выявай.

Акцыя была арганізаваная ню-ёркскай арганізацыяй “Беларусы ў выгнаньні”, да якой далучыліся сябры Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) і Беларуска-Амэрыканскага Альянсу “Пагоня”.

Прысутныя на мерапрыемства беларускія эмігранты ня здолелі самі адолець вялізны торт, сьпечаны ў адной зь італьянскіх кандытарскіх Ню-Ёрку, і таму прапаноўвалі ўсім прахожым далучацца да сьвяткаваньня, што тыя ахвотна рабілі, бо торт з партрэтам Аляксандра Рыгоравіча быў надзвычай смачны.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 жніўня ў Ню-Ёрку мясцовыя беларусы павіншавалі Аляксандра Лукашэнку зь ягоным днём народзінаў незвычайным чынам: яны падзялілі на кавалкі і зьелі вялікі торт зь...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика