Неба над Еўропай
30.11.2013
—
Новости Мира
|
Украіна падпісала пагадненне аб асацыяцыі з ЕС, але толькі неафіцыйнае Учора ў Вільнюсе завяршыўся двухдзённы саміт «Усходняга партнёрства». У час яго прадстаўнікі краін-удзельніц абмеркавалі будучыню праграмы «Усходняе партнёрства» — супрацоўніцтва Еўрасаюза з шасцю краінамі, сярод якiх Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна. Прайшлі двухбаковыя сустрэчы кіраўніка беларускай дэлегацыі Уладзіміра Макея з прадстаўнікамі краін — членаў ЕС і краін-партнёраў, а таксама кіраўніцтвам еўрапейскіх структур. На гэты раз адной з галоўных тэм, якія абмяркоўвалiся на саміце, стала «ўкраінскае пытанне». Асноўная інтрыга заключалася ў тым, ці падпіша Украіна пагадненне аб асацыяцыі з ЕС. Аказалася, што падпісала, але... неафіцыйнае. Подпісы пад дакументам паставіў не прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, а прадстаўнікі грамадскіх арганізацый нашай паўднёвай суседкі. «Мы падпісваем пагадненне аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС і бяром на сябе абавязацельства садзейнічаць яго рэалізацыі ва ўсіх сферах, дзе грамадзянская супольнасць мае свае мэты, інтарэсы і непакой», — гаворыцца ў сімвалічным дакуменце. Акрамя таго, украінскія супольнікі абавязаліся «працягваць грамадскi ціск на ўкраінскую ўладу з мэтай больш хуткага падпісання пагаднення аб асацыяцыі». Афіцыйная Украіна, у сваю чаргу, дамовілася з краінамі ЕС толькі аб паветранай прасторы, аднак Еўрасаюз папярэдзіў краiну, што яна «рызыкуе сваёй эканамічнай будучыняй, адмаўляючыся ад пагаднення аб свабодным гандлі з Бруселем на карысць больш цесных сувязяў з краінамі СНД». Напярэдадні саміту прайшоў слых пра тое, што Літва падрыхтавала «антырасiйскую» дэкларацыю пад назвай «Усходняе партнёрства: дарога наперад». Але насуперак засцярогам заключны дакумент, які бакі падпісалі па заканчэнні саміту, не ўтрымоўваў ні адзінага слова пра Расійскую Федэрацыю. У тэксце былі вызначаны толькі некаторыя агульныя дамоўленасці. Напрыклад, удзельнікі саміту пагадзіліся, што дасягненне больш цеснага супрацоўніцтва паміж ЕС і краінамі «Усходняга партнёрства» з’яўляецца важным для таго, каб гарантаваць стабільнасць і дабрабыт усёй Еўропе. Вырашэнне канфліктаў, фармiраванне даверу і добрасуседскіх адносін з’яўляецца важным для эканамічнага і сацыяльнага развіцця і супрацоўніцтва ў рэгіёне. Таксама ў дэкларацыі адзначаецца, што пашырацца адносіны паміж ЕС і ўсходнееўрапейскімі партнёрамі i ў галіне эканамічнай інтэграцыі яны могуць істотна ўмацаваць міжнародную канкурэнтаздольнасць Еўропы, што будзе садзейнічаць устойліваму і ўсёабдымнаму росту, а таксама стварэнню новых працоўных месцаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Украіна падпісала дакумент аб асацыяцыі з ЕС, але неафіцыйны
|
|