КРОПКА НА КАРЦЕ. 21.by

КРОПКА НА КАРЦЕ

18.02.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 КРОПКА НА КАРЦЕ.

Вам цікава, адкуль пайшла назва вашай вёскі, ракі ці возера, дзе вы бавілі час у дзяцінстве, а можа, шляху, які праходзіць праз ваш населены пункт? Вучоны сакратар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігар КАПЫЛОЎ адкажа на ваша любое тапанамічнае пытанне. Дасылайце свае лісты!

Колькі гадоў ужо жыву ў вёсцы Кавярдзякі Брэсцкага раёна. У каго ні пыталася, не магу даведацца, адкуль дакладна пайшло яе найменне. Можа, спадар Капылоў дапаможа?Алена, в.Кавярдзякі Брэсцкага раёнаПаважаная Алена, вы можаце па праву ганарыцца сваёй вёскай: яна мае багатую гісторыю. Упершыню ўпамінаецца ў пісьмовых помніках XVII стагоддзя (а ўзнікла, верагодна, нашмат раней) як маёнтак у Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У пачатку XVIII стагоддзя належала канцлеру ВКЛ князю Чартарыйскаму, а з 1740 года адносілася да цыстэрцыянскага манастыра. Вёска мае не толькі адметную гісторыю, але і вызначаецца ў першую чаргу незвычайным, эксклюзіўным характарам сваёй назвы. Такая назва паселішча адзінкавая на карце Беларусі.Найменне вёскі адносіцца да ліку родавых назваў і ў мінулым абазначала зямельны надзел і месца, на якім сяліліся прадстаўнікі роду Кавярдзякоў. У аснове назвы паселішча ляжыць калектыўнае родавае прозвішча або старажытнае дахрысціянскае імя-мянушка Кавярдзяк, якое ў сваю чаргу паходзіць ад імя-мянушкі Кавярда. Форма мянушкі Кавярдзяк указвае на тое, што так назвалі нашчадка чалавека па імені Кавярда — сына Кавярды. У гісторыі іменаслоўнай сістэмы Беларусі такія выпадкі адзначаліся неаднаразова: напрыклад, сына Сяргея называлі Сергяяк, сына Юркі — Юрчак. Часам нават здаралася, што падобныя імёны-мянушкі ўтвараліся і ад жаночых імёнаў: так, сына Настасі назвалі Настасяк.Прозвішчы Кавярда, Каверда, Кавярдзяк неаднаразова сустракаюцца на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Расіі, але паходжанне іх да канца не раскрыта. Можна дапусціць, што  прозвішча Кавярда мае непасрэдную сувязь са словам каверыць, якое ў некаторых славянскіх мовах мае значэнне “скажаць гучанне слова, няясна вымаўляць, хлусіць”. Верагодна, такая мянушка ў далёкім мінулым замацавалася за чалавекам, які невыразна вымаўляў гукі або не заўсёды гаварыў праўду. Пазней яна была перанесена на ўвесь яго род, а затым і на паселішча.

Едучы да сяброўкі ў Мазырскі раён, заўважыла на паказальніку назву — рака Ненач. Такое цікавае найменне, быццам спалучэнне часціцы з назоўнікам — не ноч. А адкуль насамрэч паходзіць гэта назва? Таццяна, МінскРака Ненач мае павольнае цячэнне, паколькі працякае ў асноўным па нізінах Прыдняпроўскага і Мазырскага Палесся. Менавіта павольны характар цячэння ў далёкім мінулым і знайшоў адлюстраванне ў назве ракі. Назва, верагодна, узнікла яшчэ ў той час, калі на тэрыторыі Беларусі да прыходу славян жылі балты. У аснову рачнога наймення было пакладзена латышскае слова nakt у значэнні ісці. З адмоўем не гэта слова абазначала адсутнасць руху, а дакладней, павольнасць цячэння. У літоўскай мове існуе слова nokti ў значэнні бачыць. З адмоўем не ўзнікае супрацьлеглае значэнне. У сувязі з гэтым можна дапусціць і іншую матывацыю назвы: берагі ракі былі парослыя расліннасцю і рака не была бачная. Або месцамі рака працякала па балотах, і з гэтай прычыны яе берагі не былі выразна акрэслены. На тэрыторыі Беларусі ў басейне Дняпра сустракаюцца рэкі з назвай Нача (прыток ракі Лань, прыток ракі Бобр), якія маюць такое ж паходжанне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вам цікава, адкуль пайшла назва вашай вёскі, ракі ці возера, дзе вы бавілі час у дзяцінстве, а можа, шляху, які праходзіць праз ваш населены пункт? Вучоны сакратар...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика