Znich, Litvintroll, Irdorath і «Стары Ольса» адсвяткавалі Раство на «Калядным фэсце» (фотарэпартаж)
26.12.2014 15:17
—
Новости Культуры
| ИноСМИ
Источник материала: ИноСМИ У мінскім клубе «Рэ:паблік» прайшоў штогадовы фестываль фолк-музыкі «Калядны фэст 2014». У ім праймалі ўдзел чатыры музычных каманды, а таксама танцавальны гурток «Гістарыён». Глядзім фотарэпартаж 21.by.
Канцэрт распачаўся крыху пазней заяўлянага часу, але чарга наведальнікаў склалася яшчэ за пачатак адкрыцця дзвярэй. Вёў падзею сябра гурта «Стары Ольса» Зміцер Сасноўскі. А першым выступілі калектыў «Irdorath». Музыкі выконваюць даволі нестандартную музыку на розных інстурументах і мовах. Па пачатку новага году выйдзе новы альбом і кліп. Пасля гуку дуды і ліры на сцэну выйшлі класічныя і не зусім беларускія калядоўшчыкі. Разам з гледачамі яны праводзілі пару конкурсах. Таксама жадаючыя маглі пабароць мядзведзя, але нікому гэта не атрымалася. Далей калядоўшчыкаў замянілі сябры «Стары Ольса». Калектыў спявае на беларускай і рускай (старабеларускай) мовах сярэднявечную музыку. У перапынку пасля выступу «Стары Ольса» невялічкую імпрэзу паказалі акторы «Гістарыёна». А потым распачалі граць сваю музыку калектыў Алеся Таболіча «Znich» - адзіныя з заснавальнікаў фольк-метал накірунку ў Беларусі. Напрыканцы канцэртнай праграмы на сцэну вышлі музыкі каманды «Litvintroll». Першымі яны сыгралі народную «Купалінку» ў метал-варыянце. Віншуем з Калядамі і надыходзячым Новым годам! Аўтар: Павел Аксіновіч; фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінскім клубе «Рэ:паблік» прайшоў штогадовы фестываль фолк-музыкі «Калядны фэст 2014».
|
|