Для самых родных і любімых. 21.by

Для самых родных і любімых

16.10.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


  Мама… Гэта слова, якое для большасці людзей з’яўляецца першым. Менавіта яна дае дзіцяці патэнцыял на ўсё жыццё і ў душы вечна моліцца за нас.

  У дачыненні да матулі кожны чалавек абавязаны праяўляць самае лепшае, што закладзена ў ім. Невыпадкова Дзень маці прыпадае на светлае свята – Пакроў Прасвятой Багародзіцы, такое значнае для мільёнаў людзей.

  У Тыдзень маці, які праходзіў з 8 па 14 кастрычніка, у кожнай установе адукацыі раёна стараліся арганізаваць як мага больш яркіх, насычаных і значных мерапрыемстваў, зрабіць добрых і карысных спраў, каб зноў і зноў нагадаць сваім матулям пра тую любоў і пяшчоту, якую кожнае дзіця нясе ў сваім сэрцы.

  У школах прайшлі класныя і інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя самаму блізкаму і дарагому чалавеку, а таксама палітыцы Рэспублікі Беларусь па пытаннях мацярынства і дзяцінства, былі праведзены майстэрні па вырабе падарункаў да свята, аформлены выставы дзіцячых малюнкаў і вершаў, адрасаваных сваім мамам. Адбыліся разнастайныя акцыі, арганізаваныя валанцёрскімі атрадамі БРПА і БРСМ, а таксама была аказана шэфская дапамога адзінокім жанчынам, якім так патрэбна ўвага. У многіх навучальных установах запушчана Інтэрнэт-флэш-акцыя «Мая мама самая лепшая, таму што…»

  Дашкольныя ўстановы таксама праявілі творчую актыўнасць. Малышы рыхтавалі для сваіх любімых матуль прыемныя сюрпрызы: ляпілі з пластыліну і салёнага цеста, малявалі, выраблялі папяровыя аплікацыі і паштоўкі. Спартыўныя святы з удзелам маці нагадалі яшчэ раз пра тое, як прыемна і карысна рабіць нешта разам.

  Вынікам правядзення Тыдня сталі сямейныя святы, фотавыставы, святочныя канцэрты, якія надалі яшчэ больш значнасці і ўрачыстасці таму, што адбывалася.

Кацярына КАРОЛЬ,

метадыст упраўленняпа адукацыі, спорцеі турызме райвыканкама

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
     Мама… Гэта слова, якое для большасці людзей з’яўляецца першым. Менавіта яна дае дзіцяці патэнцыял на ўсё жыццё і ў душы вечна моліцца за нас.     У дачыненні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика