Слова паклікала ў Слонім. 21.by

Слова паклікала ў Слонім

03.09.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_5531

IMG_5599

IMG_5601

IMG_5473
Дзень беларускага пісьменства традыцыйна праводзіцца ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.

Сталіцамі маштабнай урачыстасці ўжо станавіліся Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў і Іванава.
Сёлета маштабная літаратурная падзея адбылася ў Слоніме Гродзенскай вобласці 31 жніўня і 1 верасня.
У Дзень ведаў святочны Слонім сустрэў нас мноствам цікавых мерапрыемстваў для любога ўзросту і на любы густ. З самай раніцы тут працавалі дзіцячыя гульнявыя, гандлёвыя і выставачныя, спартыўныя пляцоўкі.
Адным з адметных момантаў свята стала адкрыццё помніка Льву Сапегу – дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу Вялікага княства Літоўскага, дыпламату і палітычнаму мысліцелю.
З прывітальным словам на ўрачыстым адкрыцці XXVI Дня беларускага пісьменства выступіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка. Дзейства на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы суправаджалася вялікай колькасцю ўнікальных і інтэлектуальных мерапрыемстваў, галоўны герой якіх – жывое слова. Тут жа адбылося ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі за 2018 год.
Да ўвагі наведвальнікаў былі адкрыты 10 фестывальных пляцовак і павільёнаў. Фестываль сучаснай беларускай кнігі і прэсы знаёміў з перыядычнымі выданнямі краіны і Гродзеншчыны, навінкамі літаратуры і выстаўкамі рэдкіх і каштоўных кніг па гісторыі Слонімшчыны. Пляцоўка кнігі і прэсы стала і пунктам старту гістарычнай квэст-гульні «Код Сапегі». Яе ўдзельнікам трэба было зрабіць падарожжа па карце, на якой як асноўныя вылучаны дзесяць кропак. Яны ж – знакавыя мясціны горада Слоніма.
У павільёне “Друкарскі дом ХVІ стагоддзя” можна было паназіраць і самаму паспрабаваць вырабіць паперу, зрабіць адбітак першай старонкі скарынаўскай бібліі, пазнаёміцца з зубрам, зробленым з дэталяў і шрыфтоў друкарскіх машын XVIII – XX стагоддзяў.
Акрамя шматлікіх выстаў і прэзентацый, прысвечаных Году малой радзімы і вядомым лю-дзям Слонімшчыны, цікавасць выклікалі пляцоўкі “Народная культура – крыніца духоўнасці”, гандлёвая пляцоўка “Гастра-фэст беларускай кухні і беларускай прадукцыі”, шматлікія рады рамеснікаў. Не абышлося і без сустрэчы з гараднянскім ганчарствам. Яго мы пазналі па традыцыйных вырабах вёскі Гарадная – паліваных гаршочках і збанах.
Праграма свята беларускага пісьменства доўжылася да позняга вечара. Абысці ўсе пляцоўкі не хапіла б і дня, а нам трэба было збірацца ў дарогу. Мы пакідалі гасцінны Слонім з пачуццём далучэння да жывога беларускага слова, нацыянальнай культуры і народнай духоўнасці.
Наступны Дзень беларускага пісьменства адбудзецца ў Бялынічах, што на Магілёўшчыне.
Галіна ГАШЧУК
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзень беларускага пісьменства традыцыйна праводзіцца ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Сталіцамі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика