Сыну — ад матулі. 21.by

Сыну — ад матулі

03.04.2012 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пачатку года ў выдавецтве “Літаратура і мастацтва” ўбачыла свет кніжка для маленькіх аматараў чытання — “Касмічная адысея хлопчыка Стасіка”. Яе аўтар — член Саюза пісьменнікаў Беларусі і настаўніца Ждановіцкай сярэдняй школы — Кацярына Хадасевіч-Лісавая.
Гэта ўжо другі зборнік апавяданняў і казак для дзяцей (першы ў 2008г. выйшаў пад назвай “Падарожжа ў Чароўны лес”), якім Кацярына Станіславаўна асабліва надае ўвагу. Чаму? Адказ — відавочны! Галоўны герой яе твораў і для каго яна прыдумвае неверагодныя і адначасова захапляючыя прыгоды — сынок Станіслаў! Як утаймаваць гарэзу? Канешне ж, зацікавіць яго фантастычнымі апавяданнямі! Пакуль гэта маме ўдаецца. Ну, а калі ў яе самой падрастае будучы касманаўт, міліцыянер, хакеіст, то, напэўна, яшчэ шмат у каго ў сям’і растуць такія ж непаседы, якім гэтыя кніжкі вельмі патрэбны.
— Я спадзяюся, што мой зборнік апавяданняў і казак дапаможа правесці бацькам і дзецям за чытаннем некалькі прыемных гадзін разам, — выказвае сваю думку Кацярына Хадасевіч-Лісавая.
Дарэчы, не толькі гэтымі ўзгаданымі кнігамі абмяжоўваецца яе літаратурная і творчая дзейнасць. У 2004 годзе ў друк выйшаў раман для дарослых “На взлете счастья”. Таксама ў розныя гады масаваму чытачу прапанаваны ў калектыўных зборніках беларускіх аўтараў вершы і апавяданні К.С.Хадасевіч-Лісавой.
Таццяна Конюх.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пачатку года ў выдавецтве “Літаратура і мастацтва” ўбачыла свет кніжка для маленькіх аматараў чытання — “Касмічная адысея хлопчыка Стасіка”. Яе аўтар — член...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика