Факт-экспрэс-навіны Ляхавіччыны. 21.by

Факт-экспрэс-навіны Ляхавіччыны

21.05.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

· З УЗНАГАРОДАЙ! Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме дзяржаўнага кіравання, высокі прафесіяналізм, актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі з 50-гадовым юбілеем узнагароджана галоўны бухгалтар цэнтралізаванай бухгалтэрыі Начаўскага сельвыканкама Ірына ЛОЙКА.
· АЎКЦЫЁН. 11 чэрвеня 2013 года ў 11.00 у будынку Брэсцкага аблвыканкама адбудзецца аўкцыён па продажы будынка дзіцячага сада ў аграгарадку Конькі.
Больш падрабязная інфармацыя надрукавана ў газеце “Заря” ад 11 мая 2013 года і на сайце www.brest-region.by.
Даведкі можна атрымаць па тэлефоне 2-17-67.
· УВАГА ДА ЎЗРОСТУ. Як паведаміў першы намеснік начальніка РАУС Аляксандр Бурбіцкі, з 20 па 24 мая па ініцыятыве Міністэрства ўнутраных спраў у рэспубліцы, у тым ліку нашым раёне, праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага — узрост!”. Яго асноўная мэта — прафілактыка супрацьпраўных замахаў у адносінах да пажылых людзей.
Статыстыка сведчыць, што менавіта пенсіянеры найчасцей становяцца ахвярамі крадзяжоў, часта — з-за ўласнай няўважлівасці і неасцярожнасці. Папярэдзіць многія маёмасныя злачынствы дапаможа захаванне элементарных мер бяспекі: пакідаючы дом, не забываць зачыняць дзверы і вокны; не хаваць ключ у “патайных” месцах (на падаконніку, пад дыванком, у паштовай скрыні); не адчыняць дзверы ў начны час і быць уваж-лівымі, упускаючы ў дом незнаёмых людзей.
· КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА. Камітэтам дзяржкантролю Брэсц-кай вобласці праведзена праверка ТАА “Брэсттравы”, падчас якой выяўлены парушэнні законаў Рэспублікі Беларусь “Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці”, “Аб дзяржаўнай статыстыцы”, “Аб насенні”, “Аб абыходжанні з адходамі” і іншых заканадаўчых актаў.
Так, на прадпрыемстве выяўлены факты спісання дызпаліва пры адсутнасці першасных дакументаў, спісання запчастак без дакументальнага пацвярджэння. У парушэнне патрабаванняў заканадаўства ў верасні-снежні 2012 года прадпрыемствам і арганізацыям вобласці рэалізавана каля 12 тон некандыцыйнага насення шматгадовых траў на суму больш як 130 мільёнаў рублёў. Акрамя таго, да гэтага часу ў ТАА “Брэсттравы” адсутнічае тэхналагічны рэгламент па выпрацоўцы насення кукуру-зы на кукурузакалібровачным заводзе ў Івацэвіцкім раёне. Выяўлены і іншыя парушэнні.
Матэрыялы праверкі накіраваны для прыняцця мер ва ўпраўленне дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Брэсцкай вобласці.
· БЛІЗКА ДА ЗЯМЛІ. У ноч на 1 чэрвеня астэроід памерам 2,7 км праляціць побач з Зямлёй, паведамляюць інфармагенцтвы. Астэроіду, які быў адкрыты яшчэ ў 1998 годзе, прысвоілі назву 1998 QE2. Ён будзе пралятаць на адлегласці 5,8 млн.км ад паверхні нашай планеты. За апошнія 200 гадоў гэта самае цеснае збліжэнне астэроіда з Зямлёй. Вучоныя падрыхтаваліся да візіту касмічнага госця: яны маюць намер правесці радарнае зандзіраванне астэроіда і атрымаць даныя аб яго саставе, форме і арбіце.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
· З УЗНАГАРОДАЙ! Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме дзяржаўнага кіравання, высокі прафесіяналізм,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика