Лепшы ў выхаванні маладых супрацоўнікаў. 21.by

Лепшы ў выхаванні маладых супрацоўнікаў

12.04.2017 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Больш за дваццаць гадоў служыць у органах унутраных спраў прапаршчык міліцыі Уладзімір Якімук. Пачынаў з патрульна-паставой службы ў Маскоўскім РАУС Брэста. З 2001 года і па сённяшні дзень нясе службу ў Жабінкаўскім аддзеле Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь на пунктах аховы правапарадку ў арганізацыях і на прадпрыемствах горада. Адказна і добрасумленна ставіцца да сваіх службовых абавязкаў і з’яўляецца прыкладам для іншых супрацоўнікаў аддзела. Гэтыя якасці, а таксама багаты прафесійны вопыт дазволілі Уладзіміру Пятровічу ўдзельнічаць летась у абласным конкурсе “Лепшы настаўнік года” сярод супрацоўнікаў падраздзяленняў Дэпартамента аховы Брэсцкай вобласці, чые маладыя калегі змаглі дасягнуць высокіх паказчыкаў у службовай дзейнасці. Вынікі конкурсу былі падведзены 29 сакавіка. Уладзімір Якімук узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь у намінацыі “За творчы падыход і ініцыятыву ў навучанні і выхаванні маладых супрацоўнікаў”.
На працягу апошніх паўгода Уладзімір Пятровіч “шэфстваваў” над маладым супрацоўнікам аддзела сяржантам міліцыі Дзмітрыем Коранем, кантраляваў выкананне ім нарматываў у службовай, агнявой, фізічнай падрыхтоўках, веданне абавязкаў, дапамагаў маладому калегу парадамі, раіў і падказваў. Наведваў Дзмітрыя і дома, цікавіўся яго захапленнямі па-за службай, гутарыў з роднымі. Сумесная праца настаўніка і вучня дала пэўны вынік, якім можна ганарыцца.
Тэкст і фота Алёны НІКАНЧУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за дваццаць гадоў служыць у органах унутраных спраў прапаршчык міліцыі Уладзімір Якімук. Пачынаў з патрульна-паставой службы ў Маскоўскім РАУС Брэста. З 2001...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика