Раённы злёт прайшоў у Турэцкай школе. 21.by

Раённы злёт прайшоў у Турэцкай школе

22.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яго прысвяцілі Году малой Радзімы.


Раўненне на Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь, узняць які прадаставілі лідэру раённай піянерскай арганізацыі Ігару Харытановічу, трымалі 15 піянерскіх дружын са школ раёна. У сувязі з тым, што начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама Ларыса Асановіч не мела магчымасці асабіста прысутнічаць на мерапрыемстве, яна даслала прывітальны ліст яго ўдзельнікам, у якім павіншавала са святам і пажадала піянерам быць актыўнымі ва ўсіх справах, захоўваць лепшыя традыцыі арганізацыі, клапаціцца аб прыродзе, крочыць у нагу з часам, імкнуцца да дасягнення пастаўленых мэтаў, здзяйсняць толькі добрыя ўчынкі на карысць нашай Радзімы.
Адкрыла ўрачыстасць дырэктар Турэцкай школы Антаніна Даўгалевец, якая таксама пажадала юнаму пакаленню быць дастойнымі сваіх гераічных папярэднікаў, горача любіць Радзіму, памятаць і захоўваць яе славутую гісторыю.
Усе прысутныя хвілінай маўчання і піянерскім салютам ушанавалі памяць загінуўшых у мінулай вайне.
У гэты дзень самых лепшых акцябрат прынялі ў піянеры. Гальштукі ім павязалі загадчык сектара сацыяльнай і выхаваўчай работы раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Аношка, дырэктар Антаніна Даўгалевец, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце і педагог-арганізатар Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.Чэрвеня Анастасія Лойка і Ірына Дарафейчык. З гэтай важнай падзеяй юных піянераў павіншавалі члены БРСМ .
Парадавалі выступленні піянерскіх агітбрыгад – каманда “Спадчына” піянерскай дружыны імя Героя Савецкага Саюза І.Ладуцькі Раваніцкай школы і “Светлячок” піянерскай дружыны імя Ю.Гагарына Грабёнскай школы.
Затым адбылося ўзнагароджванне лепшых піянерскіх дружын і лідэраў піянерскага руху. Святлана Аношка ўручыла Дыпломы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама групе сцяганосцаў піянерскай дружыны імя Алега Навіцкага СШ №2 імя А.К.Флегантава г.Чэрвеня; групе ўскладання піянерскай дружыны Запольскай сярэдняй школы; камандам “Спадчына” і “Светлячок”, а таксама камандзе “Імпульс” піянерскай дружыны імя Г.Барыкіна СШ №4 г.Чэрвеня; акцябрацкай групе “Дружба” піянерскай дружыны імя Марата Казея Турэцкай школы .
Грамату аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама атрымала піянерская дружына імя Я.Мядзведзева СШ №2 г.п.Смілавічы за ўмацаванне сяброўскіх, партнёрскіх адносін паміж піянерамі г.Масквы і Мінскай вобласці, наладжванне міжнароднага супрацоўніцтва.

За перамогу ў конкурсе, прысвечанаму Дню касманаўтыкі, Дыпломы атрымалі Карына Чарнавец, вучаніца СШ №4, Ксенія Шманай, выхаванка Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.Чэрвеня.
Затым піянеры паўдзельнічалі ў абаронна-спартыўнай гульне “Разведчыкі”, у якой камандам неабходна было выконваць розныя заданні: кідаць мяч у баскетбольнае кальцо, забіваць галы ў футбольныя вароты, прабегчы ў мяшку, пралезці праз “пастку”, прайсці праз “гаць”, спець камандай песню, адказаць на тэарэтычныя пытанні і іншыя.
Усе вельмі стараліся. А перамагла каманда “зялёных”. Усе яе ўдзельнікі атрымалі Граматы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а таксама салодкі падарунак.
Напрыканцы мерапрыемства піянеры разам з настаўнікамі і гасцямі свята пасадзілі туі – “Алею піянерскай дружбы”.
Сфатаграфаваўшыся на памяць, усе дружна падсілкаваліся салодкай гарбатай і “салдацкай” кашай, зваранай школьным поварам Таісіяй Варанковіч.
Падчас злёту ўсе жадаючыя мелі магчымасць пазнаёміцца з фотавыставай “Славутасці малой Радзімы”, картай дасягненняў Чэрвеньскага раёна, памятных месцаў, якія аформілі самі піянеры, а таксама выставай аб халакосце “Война и любовь”, прысвечанай 80-годдзю з дня нараджэння заслужанага архітэктара Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Ленінскай прэміі, двойчы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, акадэміка Міжнароднай і Беларускай акадэмій архітэктуры Леаніда Левіна, якую прадставіла на піянерскі злёт яго дачка Галіна. “Война и любовь”– гэта гісторыя кахання бацькоў архітэктара ў іх ваенных лістах, фотаздымках, паштоўках, якія і сталі экспанатамі выставы. Гэта таксама кніга аб каханні яго бацькоў, якія перажыўшы ўсе жахі вайны, пранеслі светлае пачуццё праз усё жыццё.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яго прысвяцілі Году малой Радзімы. Раўненне на Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь, узняць які прадаставілі лідэру раённай піянерскай арганізацыі Ігару...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика