25 ліпеня ў актавай зале РАНС прайшла ўрачыстасць, прысвечаная 165-годдзю пажарнай службы Беларусі. 21.by

25 ліпеня ў актавай зале РАНС прайшла ўрачыстасць, прысвечаная 165-годдзю пажарнай службы Беларусі

27.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_2670 На ёй прысутнічалі не толькі супрацоўнікі РАНС, якія сёння нясуць службу, але і ветэраны органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.

Са словамі віншаванняў да прысутных звярнуўся начальнік Шаркаўшчынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Мечыслававіч Федуковіч. У прыватнасці, ён адзначыў, што прафесія выратавальніка-пажарнага заўсёды была і застаецца ганаровай і паважанай. Тут няма выпадковых людзей, кожны нясе службу сумленна і бездакорна. Некаторыя служаць нават сямейнымі дынастыямі, перадаючы свой вопыт маладому пакаленню.

— Паважаныя калегі, ад шчырага сэрца віншую вас са 165-й гадавінай з дня стварэння пажарнай службы нашай краіны, — сказаў у сваёй прамове Андрэй Мечыслававіч. — Зычу ўсім трывалага здароўя, маральнай вытрымкі, узаемаразумення і павагі. Весці барацьбу з вогненнай стыхіяй вельмі складана. Гэта па сілах толькі смелым, адважным людзям, якія, не шкадуючы ўласнага здароўя, накіроўваюцца ў вогненнае пекла, каб выратаваць чалавечае жыццё. Жадаю вам плённай службы, каб здаралася як мага меней надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару. Хай пануюць дабрабыт і ўзаемаразуменне ў вашых сем’ях, а таксама жадаю трывалага здароўя.

На кожным прафесійным свяце адзначаецца работа лепшых супрацоўнікаў. Узнагароды атрымалі тыя, хто дасягнуў лепшых паказчыкаў у сваёй службе. Падзякі старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама ўручаны ветэрану пажарнай службы Івану Малышу і вадзіцелю ПАВП № 12 в. Варонка Дзмітрыю Цярэнцьеву. Медалём “За бездакорную службу ІІІ ступені” ўзнагароджаны вадзіцель ПАВЧ № 1 Аляксандр Казановіч. Начальнік ПАВП № 13 аг. Лужкі Іван Байкоўскі атрымаў знак “165 год пажарнай службе”. Камандзір аддзялення ПАВЧ № 1 Іван Зайцаў узнагароджаны граматай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Ганаровай граматай Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС адзначана праца вадзіцеля ПАВП № 12 в. Варонка Аляксея Янучкоўскага. Граматай абласнога ўпраўлення МНС ўзнагароджаны старшы пажарны ПАВЧ № 1 Аляксандр Прыстаўка. Медалі “Ветэранская ўдзячнасць” уручаны першаму намесніку Шаркаўшчынскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Івану Пальчэху і намесніку начальніка РАНС Сяргею Крыўко. Шэраг супрацоўнікаў і ветэранаў пажарнай службы атрымалі юбілейны медаль “15 год беларускаму грамадскаму аб’яднанню “Выратавальнік” і медаль “100 год савецкай пажарнай ахове”. Начальніку каравула ПАВЧ №1 Іллі Шчаболу прысвоена чарговае званне “старшы лейтэнант унутранай службы”.

Словы віншаванняў прысутным адрасаваў старшыня раённага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” Валерый Ан. Ён таксама ўручыў падарункі некаторым ветэранам пажарнай службы.

— З якімі б цяжкасцямі ні прыходзілася сутыкацца на працы, трэба заўсёды прытрымлівацца каманднага духу, адчуваць сяброўскую падтрымку, — падкрэсліў напрыканцы ўрачыстасці Андрэй Мечыслававіч Федуковіч. — Менавіта гэтыя фактары забяспечваюць бездакорнае выкананне службовых абавязкаў, дазваляюць выратавальнікам-пажарным заваёўваць аўтарытэт і павагу ў грамадстве.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_2612 IMG_2613 IMG_2614 IMG_2617 IMG_2619 IMG_2626 IMG_2627 IMG_2628 IMG_2630 IMG_2633 IMG_2635 IMG_2637 IMG_2646

IMG_2649 IMG_2653 IMG_2657 IMG_2661 IMG_2664 IMG_2667

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика