Разлічыўся з таксістам… украдзеным ноутбукам.... 21.by

Разлічыўся з таксістам… украдзеным ноутбукам...

12.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4282.jpg
34-гадовы, раней неаднаразова судзімы, жыхар Івацэвічаў Н. знаходзіўся ў Кобрыне. Перад ім паўстала неабходнасць прыехаць дамоў, але грошай на дарогу не было. Ён паабяцаў таксісту разлічыцца, як толькі прыедуць у наш райцэнтр. 
Прыехалі ў Івацэвічы. Н. рушыў да свайго сябра С., 19-гадовага маладога чалавека, але таго не аказалася дома – толькі бабуля і дзядуля тут былі. Н. пранік у пакой да С. знайшоў там ноутбук і 6 рублёў, забраў з сабой, чым нанёс урон С. у суме 306 рублёў. 
Гэтым “здабыткам” ён і разлічыўся з таксістам. 

Н. лічыў, што ўсё прайшло як па масле, што слядоў пасля сябе не пакінуў, але пасля паступлення заявы аб крадзяжы ноутбука івацэвіцкая міліцыя ўзялася за справу. У хуткім часе Н. быў затрыманы, ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, дае паказанні, у таксіста канфіскаваны ўкрадзены ноутбук, вернуты сапраўднаму гаспадару. 
Узбуджана крымінальная справа. 
Андрэй БУРДЗЬ, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 34-гадовы, раней неаднаразова судзімы, жыхар Івацэвічаў Н. знаходзіўся ў Кобрыне. 
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика