Свядомы выбар прафесіі выратавальніка. 21.by

Свядомы выбар прафесіі выратавальніка

21.03.2019 — Разное | Клiч Радзiмы  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Клiч Радзiмы

Свядомы выбар прафесіі выратавальніка

В. М. Ліпскі разам з курсантамі Сяргеем Лук’янёнкам, Анастасіяй Ласоўскай і Крысцінай Курэц пры падвядзенні вынікаў практыкі

Цяпер на свеце існуе дзясяткі тысяч самых розных прафесій. Сучаснаму школьніку, старшакласніку няпроста зрабіць свой выбар, каб знайсці спецыяльнасць, якая зможа прыносіць маральную і матэрыяльную карысць, а таксама будзе запатрабаванай на рынку працы.

Раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях з году ў год вядзецца мэтанакіраваная работа па прапагандзе прафесіі выратавальніка-пажарнага сярод вучняў выпускных класаў сярэдніх школ.

Два гады назад на старонках раённай газеты мы расказвалі чытачам пра нашых землякоў, якія пасля заканчэння школы ў 2015 годзе абралі для сябе прафесію выратавальніка-пажарнага і паступілі ва ўніверсітэт грамадзянскай абароны МНС РБ. Імкліва прайшлі чатыры гады навучання. Сёлета Крысціна Курэц, Анастасія Ласоўская, Васілій Кашэль і Сяргей Лагунёнак заканчваюць ВНУ. Атрымаўшы лейтэнанцкія пагоны, яны прыступяць да выканання ўскладзеных на іх службовых абавязкаў. Цалкам верагодна, што некаторыя з іх вернуцца ў Шаркаўшчыну, іншыя будуць служыць у падраздзяленнях органаў па надзвычайных сітуацыях вобласці і краіны.

— Галоўным тут з’яўляецца, што яны свядома абралі гэту прафесію, — кажа намеснік начальніка Шаркаўшчынскага РАНС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Валерый Міхайлавіч Ліпскі. — Цяпер кожны з іх будзе мець гарантаванае месца службы і прыносіць карысць грамадству. У навучальных установах МНС РБ на розных факультэтах праходзяць навучанне іншыя шаркаўчане, рыхтуюцца да паступлення выпускнікі школ і ў гэтым годзе. Усе жадаючыя паступіць у навучальныя ўстановы МНС РБ, стаць у будучым выратавальнікам-пажарным за падрабязнай інфармацыяй могуць звяртацца ў Шаркаўшчынскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па тэлефонах: 4-25-51 або (8-029) 610-38-44 (Vel.).

Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

  • hugo boss официальный сайт на русском в butik.ru
© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика