Свядомы выбар прафесіі выратавальніка
21.03.2019
—
Разное
|
Цяпер на свеце існуе дзясяткі тысяч самых розных прафесій. Сучаснаму школьніку, старшакласніку няпроста зрабіць свой выбар, каб знайсці спецыяльнасць, якая зможа прыносіць маральную і матэрыяльную карысць, а таксама будзе запатрабаванай на рынку працы. Раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях з году ў год вядзецца мэтанакіраваная работа па прапагандзе прафесіі выратавальніка-пажарнага сярод вучняў выпускных класаў сярэдніх школ. Два гады назад на старонках раённай газеты мы расказвалі чытачам пра нашых землякоў, якія пасля заканчэння школы ў 2015 годзе абралі для сябе прафесію выратавальніка-пажарнага і паступілі ва ўніверсітэт грамадзянскай абароны МНС РБ. Імкліва прайшлі чатыры гады навучання. Сёлета Крысціна Курэц, Анастасія Ласоўская, Васілій Кашэль і Сяргей Лагунёнак заканчваюць ВНУ. Атрымаўшы лейтэнанцкія пагоны, яны прыступяць да выканання ўскладзеных на іх службовых абавязкаў. Цалкам верагодна, што некаторыя з іх вернуцца ў Шаркаўшчыну, іншыя будуць служыць у падраздзяленнях органаў па надзвычайных сітуацыях вобласці і краіны. — Галоўным тут з’яўляецца, што яны свядома абралі гэту прафесію, — кажа намеснік начальніка Шаркаўшчынскага РАНС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Валерый Міхайлавіч Ліпскі. — Цяпер кожны з іх будзе мець гарантаванае месца службы і прыносіць карысць грамадству. У навучальных установах МНС РБ на розных факультэтах праходзяць навучанне іншыя шаркаўчане, рыхтуюцца да паступлення выпускнікі школ і ў гэтым годзе. Усе жадаючыя паступіць у навучальныя ўстановы МНС РБ, стаць у будучым выратавальнікам-пажарным за падрабязнай інфармацыяй могуць звяртацца ў Шаркаўшчынскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па тэлефонах: 4-25-51 або (8-029) 610-38-44 (Vel.). Сяргей РАЙЧОНАК.
|
|