Аргументы ў падтрымку кандыдатуры Сяргея Кудзеньчука на пасаду старшыні раённага Савета дэпутатаў. 21.by

Аргументы ў падтрымку кандыдатуры Сяргея Кудзеньчука на пасаду старшыні раённага Савета дэпутатаў

26.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На чарговай сесіі, якая адбылася на гэтым тыдні ў Смаргоні, было разгледжана адно пытанне – выбранне старшыні раённага Савета дэпутатаў. Згодна з заканадаўствам, ён выбіраецца з ліку дэпутатаў шляхам тайнага галасавання.

Дэпутат раённага Савета дэпутатаў па Вілейскай выбарчай акрузе №1 Валянцін Мядзвецкі прапанаваў на пасаду старшыні мясцовага дэпутацкага корпуса кандыдатуру Сяргея Кудзеньчука, які з’яўляецца дэпутатам Смаргонскага раённага і Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў.

Валянцін МЯДЗВЕЦКІ: “Сяргей Кудзеньчук у медыцыне з 1985 года. У 2015 годзе быў прызначаны на пасаду галоўнага ўрача Смаргонскай ЦРБ. Дзякуючы яго кіраўніцкім якасцям, уменню арганізаваць лячэбны працэс, наладзіць фінансава-гаспадарчую дзейнасць назіралася дынамічнае развіццё сістэмы аховы здароўя нашага раёна.  Праводзіўся бягучы рамонт, набываліся медыцынская тэхніка, вырабы медыцынскага прызначэння. За некалькі гадоў былі адрамантаваны тэрапеўтычнае, траўматалагічнае, педыятрычнае, хірургічнае аддзяленні ЦРБ, паліклініка па вул. Юбілейнай, куплены аўтамабілі медыцынскага прызначэння. Цэнтральная раённая бальніца забяспечана ўсім небходным для сваёй дзейнасці, захавала лепшыя традыцыі, займае вартае месца сярод устаноў аховы здароўя Гродзенскай вобласці”.

Дэпутат па Савецкай выбарчай акрузе №14 Лела ШПАК адзначыла, што дэпутат Сяргей Кудзеньчук уваходзіць у камісію райсавета па сацыяльных пытаннях, удзельнічае ў інфармацыйных групах, грамадска-палітычных акцыях, якія праводзяцца ў нашым раёне. Вялікую ўвагу, як дэпутат, ён надае вырашэнню праблем мясцовых жыхароў, умее выслухаць чалавека. Калі што не ўдаецца вырашыць самому, звяртаецца па дапамогу да кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый.

Старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар ЖУК: “Я даўно і добра ведаю Сяргея Кудзеньчука. Ён вядомы на Смаргоншчыне, аўтарытэтны чалавек. Пад яго кіраўніцтвам  цэнтальная раённая бальніца паднялася на больш высокі ўзровень, удасканальвалася матэрыяльна-тэхнічная база, укараняліся новыя лячэбныя методыкі і тэхналогіі. Сяргей Мікалаевіч рэагуе на запыты сваіх выбаршчыкаў. Чалавек практычны, адказны, нераўнадушны, здольны вырашаць надзённыя пытанні, працаваць з органамі выканаўчай улады, грамадскасцю. А вопыт дэпутата раённага і абласнога Саветаў дэпутатаў дапаможа яму ў рэалізацыі задач, якія ставяцца перад старшынёй раённага Савета дэпутатаў”.

“Мне, як кіраўніку раёна, добра працавалася з галоўным урачом цэнтральнай раённай бальніцы Сяргеем Кудзеньчуком, бо я бачыў яго імкненне зрабіць як мага больш для развіцця медыцыны на Смаргоншчыне, - сказаў старшыня райвыканкама Генадзь ХАРУЖЫК. – У такім выпадку не шкада было выдаткоўваць фінансавыя сродкі з бюджэту раёна на рамонтныя работы, закупку неабходнага абсталявання. Упэўнены, што гэтак жа плённа Сяргей Мікалаевіч будзе працаваць на пасадзе старшыні раённага Савета дэпутатаў, таму прашу народных выбраннікаў падтрымаць яго кандыдатуру”.

Шляхам тайнага галасавання дэпутаты выбралі Сяргея Кудзеньчука старшынёй раённага Савета дэпутатаў.

IMG_1908.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На чарговай сесіі, якая адбылася на гэтым тыдні ў Смаргоні, было разгледжана адно пытанне – выбранне старшыні раённага Савета дэпутатаў. Згодна з заканадаўствам,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика