Из династии механизаторов Антоновых. 21.by

Из династии механизаторов Антоновых

13.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На палетках – усёй сям’ёй
Больш за трыццаць гадоў на палетках КУСГП “Сіроцінскі” працуе Сяргей Мікалаевіч Антонаў. Будучая прафесія Сяргея вызначылася сама па сабе: бацька ўсё жыццё адпрацаваў у мясцовай гаспадарцы механізатарам. Падобным на яго, руплівым і адказным, хацеў быць і сын. І гэта, трэба адзначыць, атрымалася.
– Я сам механізатар, сын, брат і бацька механізатараў, – усміхаецца Сяргей. – А яшчэ ў мяне нявестка аграном. Так што ўся сямейная дынастыя звязана з палеткамі і работай на іх.


Неўзабаве з-за лесу паказваецца яшчэ адзін трактар з плугамі. За рулём Віталь, родны брат Сяргея. На апрацаваную зямлю прыязджае Аляксандр, сын Сяргея Мікалаевіча, каб пасеяць кукурузу.
Пакуль мы размаўлялі на полі ля Тропіна, туды прыехала цэлая дэлегацыя: дырэктар гаспадаркі Мікалай Прыгодзіч, старшыня прафсаюзнай арганізацыі Ларыса Даўгілава, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. Сяргей Мікалаевіч усміхнуўся, ведаў жа, з якой нагоды ідуць да яго: павіншаваць з 60-гадовым юбілеем. Усе жадалі вопытнаму механізатару дабрабыту і моцнага здароўя, дзякавалі за работу, уручалі падарункі і прэмію.  Пасля віншавання Сяргей Антонаў зноў сеў за руль трактара і паехаў працаваць – у прыпар дарагая кожная хвіліна, і няважна, што ў цябе сёння юбілей.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №37 ад 14.01.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На палетках – усёй сям’ёй Больш за трыццаць гадоў на палетках КУСГП “Сіроцінскі” працуе Сяргей Мікалаевіч Антонаў. Будучая прафесія Сяргея вызначылася сама па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика