Беларускія вячоркі ў Старадварэцкім яслях-садзе-базавай школе. 21.by

Беларускія вячоркі ў Старадварэцкім яслях-садзе-базавай школе

20.02.2018 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нашай установе вялікая ўвага надаецца развіццю патрыятычных  пачуццяў у падрастаючага пакалення. Этнакультурнае выхаванне – адно з напрамкаў гэтага развіцця.

Вось і ў чарговы раз мы з выхаванцамі падрыхтавалі свята “Беларускія вячоркі”. Актавая зала была аформлена ў выглядзе беларускай хаткі: з ткацкімі і глінянымі вырабамі, вышыванкамі і ручнікамі. Дзеці апрануліся ў беларускае адзенне, што надало святу своеасаблівы каларыт. У госці на вячоркі завіталі беларускія персанажы Лявон з Лявоніхай, Несцерка, Баба з Дзедам, паважаныя бацькі. Гаспадыня свята пазнаёміла дзецей з тым, як вырошчваюць лён, з яго вырабамі.

На працягу ўсяго мерапрыемства выконваліся беларускія песні, танцы, гучалі прыпеўкі, праводзіліся беларускія народныя гульні. А якія ж беларускія вячоркі без полечкі-трасухі і смачных духмяных пірагоў! Усе ўдзельнікі свята разышліся з добрым вясёлым настроем.

Святлана Прэдка, выхавальнік дашкольнай адукацыі Старадварэцкага  ясляў-сада-базавай школы

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашай установе вялікая ўвага надаецца развіццю патрыятычных  пачуццяў у падрастаючага пакалення....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика